Выгоды цивилизации. Радоваться или огорчаться новому асфальту жителям Октябрьского переулка?

Читатель поднимает проблему

Для нас, жыхароў завулка Кастрычніцкі, мінулы год быў адметны вельмі прыемнай падзеяй – новае асфальтавае пакрыццё з’явілася на месцы гравійкі, дзе ў сырое надвор’е заўсёды стаялі лужыны і гразь была, як кажуць, “ні прайсці, ні праехаць”. За гэта, канечне, вялікі дзякуй уладам. Выгоды цывілізацыі, дарэчы, паспелі ацаніць і жыхары іншых вуліц, якія штодня спяшаюцца праз наш завулак на працу ў цэнтр са “спальных раёнаў” за рэчкай і назад па новенькім тратуары. Для многіх жа ўласнікаў дамоў і асабіста для мяне будаўніцтва гэтай пешаходнай часткі дарогі прынесла непрыемны сюрпрыз. Па-­першае, яна значна звузіла і так нешырокую праезную частку, з­за чаго нават легкавым аўтамабілям там размінуцца няпроста: пляменнік, які ўсяго на некалькі хвілін пакінуў машыну ля майго дома, міжволі паралізаваў рух і ледзьве не стаў ахвярай рукапрыкладства з боку іншых шчаслівых уладальнікаў асабістага аўтамабіля. Другой жа праблемай стала тое, што з­за вышыні бардзюрнага каменю тратуара падвезці якія­небудзь грузы да большасці дамоў стала практычна немагчыма, бо з’езды абсталяваны толькі да некаторых сядзіб. Між тым, калі рабочыя ДРБУ­105 выконвалі работы па добраўпарадкаванні нашага завулка, то многія прадбачлівыя гаспадары прасілі іх пакласці бардзюр тратуара ля домаўладанняў на шырокі бок і абсталяваць пад’езды, але атрымалі адказ: “Праектам гэта не прадугледжана!”.

Набліжаецца сезон веснавых сельскагаспадарчых работ. Для таго, каб не кідаць бульбу ў бедную зямлю, кожны год стараюся прывезці на агарод ля дома арганічныя ўгнаенні. Раней, да “цывілізацыі”, нават калі тэхніка па прычыне вільгаці не магла заехаць на мой прысядзібны ўчастак, то гной выгружаўся ля дарогі, а потым я тачкай развозіў яго па агародзе. Сёлета ж МАЗ “Райаграсэрвіса” пераадолець перашкоду ў выглядзе 20­сантыметровага бардзюра не зможа, а верталёта ў гэтай арганізацыі няма, ды і я наўрад ці “пацягну” з пенсіі аплату такой паслугі. На сённяшні дзень ажыццявімым бачыцца толькі адзін варыянт вырашэння майго пытання – згрузіць 5 тон гною на тратуар і прылягаючую праезную частку і зноў з дапамогай тачкі дастаўляць яго на агарод. Але, на маю думку, такі спосаб не прыйдзецца даспадобы тым жа пешаходам, аўтааматарам і камунальнай службе, ды і суседзі, на мой погляд, будуць не ў захапленні…

Ні ў якім разе не сумняваюся ў кампетэнтнасці і прафесіяналізме людзей, адказных за падрыхтоўку праекта. Вось толькі здаецца, што ў дадзеным выпадку, не зусім ён прадуманы, бо выгоды асфальтавання нашага завулка прывялі да ўзнікнення зусім іншых праблем. Калі ж у інтарэсах людзей нельга адступіцца ад строгіх патрабаванняў і абсталяваць пад’езды да сядзіб, то можа кіраўніцтва ДРБУ­105, або аўтар будаўнічага праекта адкажуць, якім чынам можна вырашыць маё пытанне?

З павагай, Васіль Макаравіч Федарэнка, г.п.Ушачы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *