Профсоюзная конференция работников культуры

Общество

У абласным цэнтры прайшла ХХІІ справаздачна-выбарчая канферэнцыя Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел і дэлегаты ад нашага раёна: старшыня Ушацкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры М.А.Шаўчэнка і загадчык аддзела сацыяльных праблем рэдакцыі газеты “Патрыёт” А.В.Пашковіч.

Увазе прысутных была прадстаўлена справаздача за пяць гадоў аб рабоце абласнога камітэта прафсаюза, з якой выступіў яго старшыня П.І.Пратасевіч. У дакладзе ў прыватнасці адзначана, што праведзена значная работа па арганізацыйным і фінансавым умацаванні прафсаюзных арганізацый, пастаянна ўдасканальваюцца стыль, формы і метады работы з мэтай больш эфектыўнага выканання статутных задач і рашэнняў вышэйстаячых прафсаюзных органаў па абароне правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза.

Атрымала далейшае развіццё сістэма дагаворных адносінаў з наймальнікамі па пытаннях павышэння жыццёвага ўзроўню людзей, забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы і быту, умацавання працоўнай і выканаўчай дысцыпліны, прадастаўлення дадатковых гарантый членам галіновага прафсаюза. Актывізавалася работа па грамадскім кантролі за захаваннем працоўнага заканадаўства і аховай працы, стала больш праводзіцца культурна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў. У дакладзе былі ўказаны недапрацоўкі, якія выяўлены ў шэрагу прафсаюзных камі- тэтаў. Выступаючы таксама акрэсліў накірункі па далейшым умацаванні абласной прафсаюзнай арганізацыі.

Жыва і цікава прайшло абмеркаванне даклада. Выступаючыя дзялі- ліся вопытам работы, расказвалі аб новых яе формах. На канферэнцыі былі абраны дэлегаты на VІ з’езд Беларускага прафсаюза работнікаў культуры. Абраны таксама новы старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў культуры. Аднагалосна дэлегаты прагаласавалі за Сабіраву Алену Аляксандраўну, якая дагэтуль працавала дырэктарам установы адукацыі “Віцебскія абласныя курсы павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры” і была старшынёй прафкама ўпраўлення культуры аблвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *