Можно ли оспорить нарушения, которые зафиксированы приборами фотофиксации?

Закон - один для всех

Пісьмамі ­шчасця называюць у народзе прыйшоўшыя па пошце пастановы ДАІ аб накладанні адміністрацыйнага спагнання за перавышэнне хуткасці, няправільную паркоўку ці стаянку, якія былі зафіксаваны спецыяльнымі прыборамі фотафіксацыі. Ці можна абскардзіць  гэтыя лісты, у які тэрмін і хто нясе адказнасць – менавіта  з такімі пытаннямі  часта звяртаюцца  ў пракуратуру ўшачане.

Хачу патлумачыць, што адміністрацыйную адказнасць пры фіксацыі перавышэння хуткасці ці іншых парушэнняў дарожнага руху нясе ўладальнік транспартнага сродку. Яго не прыцягнуць да адказнасці, калі пры вядзенні адміністрацыйнай справы будзе вызначана, што кіраваў аўтамабілем не ён. Зразумела, для гэтага вы павінны не пагадзіцца з вынесенай пастановай.

Калі вас “сфатаграфавалі” за парушэнне – пастанова  аб адміністрацыйнай адказнасці ўступае ў сілу з моманту яе вынясення. Копія на працягу трох дзён высылаецца заказным пісьмом асобе, на якую яна вынесена. Калі вы па нейкіх прычынах не згодны з пакараннем – можаце на працягу месяца са дня атрымання пастановы падаць у аддзяленне ДАІ па месцы жыхарства  заяву з указаннем прычыны сваёй нязгоды. У такім выпадку пастанова  страчае сваю сілу і адміністрацыйны працэс вядзецца ў звычайным парадку. Аднак даказваць сваю нявіннасць давядзецца самому ўласніку транспартнага сродку.

М.ПАДВОРНЫ,  пракурор Ушацкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *