14 юношей и девушек Ушаччины получили паспорта накануне Дня Конституции в торжественной обстановке

Общество

3 11 па 15 сакавіка пад эгідай грамадскага аб’яднання “БРСМ” праходзіць рэспубліканская акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі”. Мерапрыемствы ў яе рамках традыцыйна прымеркаваны да Дня Канстытуцыі, якой сёлета спаўняецца дваццаць адзін год. Падчас акцыі юныя грамадзяне нашай краіны – выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, творчых і спартыўных спаборніцтваў, грамадскія актывісты – атрымалі пашпарты. Ва Ушацкім раёне гэты дакумент быў уручаны 14 юнакам і дзяўчатам.

Урачыстае мерапрыемства адбылося ўчора, 13 сакавіка. Павіншаваць прадстаўнікоў маладога пакалення з Днём Канстытуцыі прыйшлі старшыня райвыканкама Віктар Віктаравіч Родзіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Вольга Мікалаеўна Захарэнка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Святлана Васільеўна Азевіч, галоўны спецыяліст аддзела Надзея Іванаўна Гардзіёнак, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Іна Фёдараўна Сыроўчанка, старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі райаддзела міліцыі Дзяніс Міхайлавіч Пчолка, старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Мікалаевіч Малаткавец. Уручаючы пашпарты юным грамадзянам Беларусі, Віктар Віктаравіч і Вольга Мікалаеўна пажадалі ім поспехаў на жыццёвым шляху, здзяйснення мар, быць годнымі людзьмі, любіць і паважаць сваю Радзіму.

Да гэтага асаблівага дня школьнікі рыхтаваліся загадзя. Каб адпавядаць мерапрыемству, васьмікласніца Глыбачанскай школы Аляксандра Сайко, напрыклад, паднавіла гардэроб – бацькі дзяўчыны набылі ёй новенькія блузку і класічны касцюм. Дагэтуль не выходзілі на высокую сцэну, а таму вельмі хваляваліся вучні Плінскай школы Ілья Апёнак, Дзяніс Чырвоны і Арцём Долгі – настроіцца і годна прадставіць навучальную ўстанову хлопцам дапамагла ўзаемападтрымка, а таксама ўдзел у святочным дзействе іх больш вопытнай у плане публічных выступленняў “калегі” Ганны Коўшаль. Дарэчы, дзяўчына, каб не прапусціць настолькі знакавую падзею ў сваім жыцці, “заплюшчыла вочы” на недамаганне ў сувязі з прастудай і, збіўшы тэмпературу, усё ж трапіла на ўрачыстасць.14

У гэты ж дзень 34 школьнікі Ушаччыны папоўнілі рады самай масавай маладзёжнай арганізацыі – Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі. Першы сакратар райкама грамадскага аб’яднання Ірына Ціханава ўручыла юнакам і дзяўчатам членскія білеты і значкі, пажадала актыўнага грамадскага жыцця, добрых спраў на карысць Радзімы, аптымізму і невычэрпнай энергіі.

Святочнага настрою мерапрыемству дадаў канцэрт, падрыхтаваны  работнікамі культуры і артыстамі мастацкай самадзейнасці Ушаччыны. Напамінам жа аб урачыстасці для юных ушачан стануць Канстытуцыя нашай краіны і кніга “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, якія яны атрымалі ў падарунак.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

На здымку: з пашпартамі Ю.Федарэнка,Г.Бурак, М.Раманоўская, Л.Правада.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *