Ушачане имели возможность купить эксклюзивный подарок к празднику на выставке мастеров клуба «Адраджэнне»

Общество

Каля дваццаці ўдзельнікаў клуба “Адраджэнне” і супрацоўнікаў Дома рамёстваў працавала над стварэннем святочнай выставы, прымеркаванай да Дня жанчын. Праўда, адкрыта яна была спецыяльна загадзя – 4 сакавіка, каб наведвальнікі розных мерапрыемстваў раённага цэнтра культуры змаглі набыць эксклюзіўны падарунак  як да 8 сакавіка, так і любых іншых свят, напрыклад, дзён нараджэння. Цікава, што 5 сакавіка, а менавіта ў гэты дзень праходзіла выніковае пасяджэнне работнікаў  культуры, імяніны святкавалі бібліятэкар Людміла Клопава і супрацоўніца Дома рамёстваў Айгуль Смык. І калі апошняя – аўтар кампазіцый з саломкі, стужак, тканіны, то другая па­жаноцку ацэньвала прыгажосць карцін з ружамі – толькі не маляванымі, а вырабленымі з тканіны. Тут жа былі саламяныя, драўляныя рэчы. І многа­многа  кветак з бісеру. Кошт  работ вагаўся ад 10 да 450 тысяч.

Кіраўнік клуба “ Адраджэнне” Ала Васільеўна Кузусёнак не вельмі задаволена пакупніцкай актыўнасцю. Кажа, што найбольшай цікавасцю карысталіся работы з бісеру, заколкі для валасоў з каляровых стужак, драўлярае пано, вязаны шарф. Мабыць, не хапіла часу працы выставы.

Намнога больш ушачан проста парадавалі ся кампазіцыям. Ну а кіраўніка клуба радуе павелічэнне колькасці майстроў.  Работнік музея, аўтар  букетаў з бісеру Наталля Гардзіёнак прывяла ў клуб маладую майстрыху Наталлю Клачок. Да ўдзелу ў выставе на пацвярджэнне клубам звання народнага працуе зараз пенсіянерка Лідзія Мікалаеўна Хамічонак. Рознымі шляхамі прыходзяць яны да мастацтва, рознымі методыкамі валодаюць, розны матэрыял любяць. І менавіта гэтым цікавыя.

Вольга КАРАЛЕНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *