Двое ушачан решили отомстить своим бывшим возлюбленным.Против «обиженных» возбуждены уголовные дела

Закон - один для всех

Калі ў адносінах жыхара Наваполацка 1983 года нараджэння Максіма Лявацкага і яго сужыцельніцы з Ушацкага раёна знікла ўзаемапаразуменне, яны разышліся. Жанчына пераехала ў Кублічы, дзе ў хуткім часе выйшла замуж і зацяжарыла. Аднак такія пазітыўныя змены ў жыцці былой каханай Лявацкага не парадавалі. Прыехаўшы ў маі 2014 года на Ушаччыну, каб наведаць агульную з грамадзянкай дачку, ён вырашыў адпомсціць былой “палавінцы” і яе мужу. Размахваючы перад імі нажом, мужчына пагражаў абаім забойствам. Невядома, чым усё магло скончыцца, калі б грамадзяне не збеглі і не зачыніліся ў доме. Раз’юшаны Лявацкі і пасля гэтага супакойвацца не збіраўся – каб хоць неяк выплюхнуць агрэсію, ён прабіў нажом шыны аўтамабіля, які стаяў у двары і належыў мужу былой сужыцельніцы. У адносінах агрэсара была ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 186 КК Рэспублікі Беларусь. Сваю віну Лявацкі не прызнаў, таму рашэнне суда было дастаткова жорсткім: штраф у памеры 70 базавых велічынь (12,6 мільёна рублёў) плюс 16 мільёнаў – за маральны ўрон, нанесены пацярпелым.

Пасля расставання з сужыцельніцай не супакоілася сэрца і жыхара вёскі Атрошкава 1961 года нараджэння Віктара Каваленкі. Ведаючы, што жанчына зараз жыве з новым каханым у Бікульнічах, грамадзянін тайна пранік у іх дом і схаваўся. Святла ў памяшканнях не было, таму калі гаспадары вярнуліся, не заўважылі нічога падазронага і леглі спаць. І тут усё пачало развівацца як у вострасюжэтных фільмах. Скрозь сон сужыцелі пачулі нейкі шоргат у суседнім пакоі. Каб высветліць, у чым справа, мужчына падняўся з ложка і ў поўнай цемры накіраваўся да гэтага месца. І тут з “укрыцця” з нажом у руках выскачыў Каваленка. У адрозненне ад героя першай гісторыі ён стаў не толькі пагражаць забойствам, але і прымяніў зброю. Атрымаўшы лёгкія цялесныя пашкоджанні, гаспадар зразумеў, што спыніць неадэкватнага агрэсара не зможа, таму разам з жанчынай яны пабеглі да суседзяў, адкуль выклікалі нарад міліцыі. Вось толькі знайсці злачынцу аказалася не так проста, доўгі час ён знаходзіўся ў вышуку. І ўсё ж застацца беспакараным Каваленку не ўдалося – ён быў затрыманы, а па крымінальнай справе ў адносінах яго нядаўна прайшло судовае пасяджэнне, па выніках якога мужчына атрымаў тры месяцы арышту.

Хачу падкрэсліць, што з 28 студзеня бягучага года ўнесены некаторыя змяненні ў Крымінальны Кодэкс Рэспублікі Беларусь. Калі раней за пагрозу забойствам парушальніку “свяціла” максімум шэсць месяцаў арышту, то зараз – ужо два гады. Думаю, для асабліва “крыўдлівых” грамадзян гэта павінна стаць нагодай падумаць, перш чым агучыць намер адпомсціць і ўзяцца за зброю.

Д.КЛАЧОК, следчы раённага аддзела Следчага Камітэта.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *