Наркомания в Беларуси: повлияет ли Декрет №6 на ситуацию?

Закон - один для всех

Нядаўна карэспандэнту нашай газеты давялося пабываць у турыстычнай паездцы па краінах Прыбалтыкі. І адным з уражанняў ад падарожжа стала вялікая колькасць наркаманаў, якія, не тоячыся, прагульваюцца па цэнтральных вуліцах гарадоў, а іншы раз і дапякаюць турыстаў, просяць у іх грошы на “дозу”. На шчасце, на вуліцах беларускіх гарадоў мы пакуль такога не бачым. Вось толькі не існуе чароўнай “заслоны”, якой можна было б адгарадзіцца ад пранікнення ўсяго прыкрага, чым наводнены сучасны свет, а таму праблема распаўсюджання наркаманіі набывае вастрыню і ў Беларусі: Прэзідэнт краіны лічыць яе рэальнай пагрозай для дэмаграфіі і здароўя нацыі. Відавочна, што ўвядзенне больш жорсткіх мер да наркадылераў і наркаманаў – патрабаванне часу, таму нядаўна былі прыняты адпаведныя заканадаўчыя акты. Пракаментаваць зацверджаныя імі новаўвядзенні мы папрасілі памочніка пракурора Ушацкага раёна Наталлю Фёдараўну АВАДНЁВУ.

Падпісаны 28 снежня 2014 года Прэзідэнтам краіны Дэкрэт №6 “Аб неадкладных мерах па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў”, а таксама закон  “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь па пытаннях процідзеяння незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў або аналагаў”, які ўступіў у сілу 4 лютага бягучага года, прадугледжваюць як удасканаленне існуючага заканадаўства, так і шэраг новаўвядзенняў, не маючых аналагаў у нормах міжнароднага антынаркатычнага права. Так, уводзіцца паняцце “базавая структура наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў”, якое аўтаматычна ставіць пад забарону абарот практычна ўсіх новых псіхаактыўных рэчываў, што з’яўляюцца на наркарынку, у тым ліку “спайсаў” і “курыльных сумесяў”.

Да 20 гадоў павялічваецца тэрмін пазбаўлення волі за збыт усіх пералічаных вышэй сродкаў і да 25 гадоў – калі гэта прывяло да смерці ў выніку іх ужывання. Адначасна да 14 гадоў зніжаны ўзрост прыцягнення да крымінальнай адказнасці за здзяйсненне названых дзеянняў. Прадугледжана таксама адказнасць за перамяшчэнне псіхаактыўных рэчываў праз дзяржаўную мяжу Беларусі ў рамках Мытнага саюза, што дазволіць больш эфектыўна змагацца з кантрабандай з тэрыторый ўваходзячых у яго склад краін. Да крымінальнай адказнасці цяпер будуць прыцягвацца асобы, якія дазволілі ў сваіх дамах і кватэрах вырабляць наркотыкі і псіхатропы.

Не застануцца без пакарання і спажыўцы названых сродкаў. За з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане, які выкліканы спажываннем без назначэння ўрача псіхаактыўных рэчываў, яны атрымаюць штраф ад 5 да 10 базавых велічынь, за ўжыванне забароненых сродкаў у такім месцы – ад 10 да 15. Калі ж названыя дзеянні будуць паўтораны на працягу года, правапарушальнік атрымае штраф, арышт на тэрмін да 3­х месяцаў або пазбаўленне волі да двух гадоў.

Арганізатары культурна­забаўляльных мерапрыемстваў павінны прымаць меры, каб не дапускаць на іх асоб, што знаходзяцца пад уздзеяннем наркотыкаў і псіхатропаў. На ўладальнікаў інтэрнэт­рэсурсаў ускладаецца абавязак аналізаваць іх змест (у тым ліку форумаў, блогаў і г.д.), каб гэтая інфармацыйная крыніца не выкарыстоўвалася для распаўсюджання паведамленняў, накіраваных на незаконны абарот наркотыкаў. У банкаўскай сферы ўведзена абавязковая ідэнтыфікацыя фізічных уладальнікаў электронных кашалькоў.

Няма сумненняў, што ўвесь гэты комплекс прававых мер істотна паўплывае на небяспечную тэндэнцыю распаўсюджання псіхаактыўных рэчываў у нашай краіне.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *