Поздравлять с праздниками детей из дома семейного типа в Ореховно стало хорошей традицией

В общественных организациях

Зусім нядаўна ў гэтым доме адзначылі Дзень Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а зараз мужчынская палова прыёмнай сям’і Надзеі Трэмбач у сваю чаргу рыхтуе падарункі для дзяўчынак і маці­выхавальніцы з нагоды надыходзячага 8 Сакавіка. Менавіта да гэтых любімых у народзе святаў быў прымеркаваны візіт у Арэхаўна намесніка старшыні райвыканкама Наталлі Мікалаеўны Марковіч, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Іны Фёдараўны Сыроўчанкі, якія разам з віншаваннямі прывезлі жыхарам дома сямейнага тыпу падарункі – цэлую скрыню бісквітаў ад УП “Салодкая краіна”. Гэта маладое прадпрыемства, якое зусім нядаўна арганізавала ў Аршанскім раёне вытворчасць кандытарскіх вырабаў, актыўна заваёўвае папулярнасць у спажыўцоў падтрымкай шэрагу сацыяльных праектаў дэмаграфічнага накірунку.

Дарыць падарункі дзецям, якія з-­за розных жыццёвых абставін апынуліся без бацькоўскай апекі, – добрая традыцыя, якая прыжылася ў нашым раёне. Падчас наведвання сацыяльных устаноў прадстаўнікі ўлады заўсёды цікавяцца іх праблемамі, дапамагаюць вырашаць надзённыя пытанні. Вось і папрасіла Надзея Ігнатаўна падвезці глебы на прысядзібны ўчастак, на якім садзяць усё самае неабходнае. Іна Фёдараўна абяцала ў хуткім часе праблему вырашыць.

Для непаўналетніх жа насельнікаў дома галоўным клопатам застаецца вучоба і выбар прафесіі, каб у будучым прыносіць карысць дзяржаве, якая падтрымала іх у складаны перыяд на самым пачатку жыццёвага шляху. Атрымаўшы падарункі і выслухаўшы пажаданні гасцей, дзеці паабяцалі выканаць бадай галоўнае з іх: хлопчыкі – стаць сапраўднымі абаронцамі Айчыны, а дзяўчаты – годнымі гаспадынямі і любячымі матулямі.

Д.Раманоўскі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *