Ушацкі раённы савет ветэранаў сумесна з аддзелам культуры падрыхтаваў для жыхароў раёна кіналекторый, прысвечаны 65-гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 3 мая будзе дэманстравацца стужка “22 чэрвеня 1941”, 4 – “Бітва за Маскву”, 5 – “Партызаны” (паказ у раённым Доме культуры), 7 – “Бітва за Берлін», 8 – “Последнее сражение неизвестной войны» (паказ у музеі народнай славы імя У.Е.Лабанка). Пачатак кіналекторыяў у 13.30, уваход свабодны, таму арганізатары спадзяюцца на актыўны ўдзел ветэранаў, пенсіянераў, а таксама моладзі. Перад кінапаказам сваімі ўспамінамі аб вайне падзеляцца ветэраны Вялікай Айчыннай. А 6 мая ў 14 гадзін у РДК адбудзецца платны канцэрт Віцебскай філармоніі “Ішоў салдат з вайны дамоў”.