В Ушачском районе наблюдается тенденция снижения количества преступлений

К профессиональному празднику

Беларуская міліцыя, якая адлік сваім гадам вядзе з далёкага 1917­га, прайшла няпросты шлях. І заўсёды яе супрацоўнікі дастойна выконвалі  ўскладзеныя на іх абавязкі: стаялі на варце закону і правапарадку, ахоўвалі спакой грамадзян. Сёння, у Дзень міліцыі, аб асноўных напрамках работы раённага аддзела ўнутраных спраў расказвае начальнік службы Сяргей Аляксандравіч АЛАБІН:

– У апошнія гады на тэрыторыі Ушацкага раёна назіраецца тэндэнцыя зніжэння колькасці рэгіструемых злачынстваў па лініі ўсіх службаў. Калі ў 2010 годзе іх было 191, у 2011­м – 182, 2012­м – 152, 2013­м – 120, то летась – толькі 111. Не можа не радаваць і тое, што паступова змяншаецца колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі (летась – 1), а таксама асобамі ў стане алкагольнага ап’янення (24 супраць 27 у 2013­м). Не дапушчана здзяйснення разбойных нападзенняў, згвалтаванняў, грабяжоў. Менш стала ў 2014 годзе і крадзяжоў усіх форм уласнасці.

Зараз праваахоўнікамі праводзіцца мэтанакіраваная работа па ўсіх напрамках дзейнасці. Супрацоўнікі аддзялення ДАІ, напрыклад, актыўна працуюць па прафілактыцы дарожна­транспартнага траўматызму: праводзяць гутаркі ў працоўных калектывах і ўстановах адукацыі. За 2014 год выяўлена 2592 факты парушэння правілаў дарожнага руху. За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення затрыманы 73 вадзіцелі.

У мэтах недапушчэння парушэнняў грамадскага парадку рэгулярна праводзяцца прафілактычныя адпрацоўкі месцаў масавага адпачынку грамадзян, маладзёжных дыскатэк, у тым ліку з  удзелам добраахвотных дружын прадпрыемстваў і арганізацый. Максімум намаганняў накіроўваем на папярэджанне злачыннасці ў сферы сямейна­бытавых адносін, процідзеянне п’янству. За 2014 год было знішчана амаль 6300 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці і 16 самагонных апаратаў, у ЛПП накіраваны 18 жыхароў раёна.

Наш аддзел унутраных спраў працуе над тым, каб замацаваць станоўчыя тэндэнцыі ў рабоце. Прыемна, што ўзровень даверу насельніцтва Ушаччыны міліцыі застаецца адным з самых высокіх у вобласці.

Пры падвядзенні вынікаў работы за 2014 год у падраздзяленнях РАУС вызначаны лепшыя супрацоўнікі. Сёння, падчас урачыстага мерапрыемства з нагоды прафесійнага свята, узнагароды рознай вартасці атрымаюць старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Андрэй Валер’евіч Карпёнак, начальнік ізалятара для часовага ўтрымання асоб, затрыманых або заключаных пад варту, міліцыі грамадскай бяспекі Орэст Сяргеевіч Мажараў, вядучы спецыяліст групы тылавога забеспячэння Алег Томавіч Пугачоў, старшы інспектар­дзяжурны АДС міліцыі грамадскай бяспекі Віктар Пятровіч Обух і памочнік дзяжурнага Аляксей Уладзіміравіч Мялешка, старшы пашпартыст групы па грамадзянстве і міграцыі Алена Ніканораўна Рубанік, старшы ўчастковы інспектар міліцыі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі (ААПП) Сяргей Аркадзьевіч Падвойскі, участковы інспектар міліцыі ААПП Сяргей Леанідавіч Якіменка. Лісты падзякі будуць уручаны таксама бацькам нашых маладых супрацоўнікаў – старшага оперупаўнаважанага групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Аляксея Сяргеевіча Шлупакова і ўчастковага інспектара міліцыі ААПП Юліі Сяргееўны Спірыдзёнак.

Я ўдзячны ўсім супрацоўнікам аддзела за добрасумленную службу, самаадданасць пры выкананні абавязкаў. Шчыры дзякуй ветэранам, мудрым і клапатлівым настаўнікам маладых байцоў правапарадку. Дзень міліцыі – і свята нашых блізкіх: менавіта іх падтрымка вельмі важная для нас.

Упэўнены, што і надалей нашы работнікі будуць дастойна паказваць прыклады сумленнага і бездакорнага нясення службы!

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ



1 комментарий по теме “В Ушачском районе наблюдается тенденция снижения количества преступлений

  1. Это хорошо что всего чуть больше сотни преступлений Но может теперь подумать о сдаче в аренду площадей здания районного суда Какой а никакой доход в районный бюджет

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *