Победителем нашего фотоконкурса «Счастливы вместе» стала семья Сахончик

Общество

Завяршыўся наш фотаконкурс “Шчаслівыя разам”, які праводзіўся ў групе газеты “Патрыёт” у сацыяльных сетках “ВКонтакте”. Нагадаем, што ў яго рамках чытачы дасылалі нам свае фотаздымкі, расказвалі гісторыі знаёмства з другой палавінкай, дзяліліся сакрэтамі ўзаемаадносін. Самую ж прыгожую і крэатыўную пару з ліку канкурсантаў выбіралі непасрэдна ўдзельнікі групы шляхам адкрытага галасавання, якое завяршылася да Дня закаханых. Сёння мы, як і абяцалі, знаёмім вас з пераможцамі конкурсу. Імі сталі Юлія і Сяргей Сахончык (на здымку), за якіх прагаласавала больш паловы рэспандэнтаў. Яна – ураджэнка вёскі Дубраўка Ушацкага раёна, ён – жыхар Жодзіна, а пазнаёміліся шэсць гадоў таму ў Мінску, куды абое пасля заканчэння навучальных устаноў прыехалі працаваць. Уладкаваліся ў адну будаўнічую арганізацыю. Агульная работа і інтарэсы хутка зблізілі маладых людзей. Год сустракаліся, а потым вырашылі ўзаконіць саюз закаханых сэрцаў. Шлюб рэгістравалі на радзіме дзяўчыны – на Ушаччыне, куды зараз часта прыязджаюць з маленькай дачушкай Дзіянай з Жодзіна, дзе жыве іх сям’я.

– Вельмі прыемна, што ўшачане так актыўна падтрымлівалі нас у конкурсе, – падзялілася пасля падвядзення вынікаў Юлія. – Хочу пажадаць усім ім гэтак жа, як мы, жыць у згодзе, кахаць і быць каханымі!

Хоць конкурс і завяршыўся, праект мы пакідаем адкрытым, таму што зацікавіліся, хто ж яны – нашы актыўныя маладыя землякі, і хочам пазнаёміць з імі чытачоў. Чакаем вашых новых паведамленняў на сайце і ў групе “ВКонтакте”. Дарэчы, напісаць можна як пра сябе, свае захапленні і род заняткаў, так і пра сяброў.

Заставайцеся з намі, наперадзе яшчэ шмат цікавых конкурсаў!

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *