За хранение у себя дома более 5 литров самогона можно получить штраф

Закон - один для всех

Падчас нядаўняга рэйду з супрацоўнікамі райаддзела міліцыі па дамах магчымых рэалізатараў алкагольных напояў давялося сутыкнуцца з такой сітуацыяй. На прапанову праваахоўнікаў добраахвотна выдаць незаконны алкаголь жыхарка адной з вёсак Ушацкага сельсавета толькі разводзіла рукамі, маўляў, падобнай вадкасці ў яе доме ніколі не было. Калі ж падчас агляду памяшканняў у яе быў знойдзены бітон з брагай, а супрацоўнік міліцыі пачаў складаць адміністрацыйны пратакол, жанчына шчыра здзівілася: “Дык гэта ж я не на продаж брагу паставіла, а для ўласных патрэб! Прычым, самагон гнаць не збіралася – у мяне і апарата няма…” Між тым, ад адказнасці гэта грамадзянку не выратуе, матэрыялы па справе накіраваны ў суд.

Для таго, каб няведанне “антыалкагольнага” заканадаўства не прывяло іншых жыхароў раёна да падобных казусаў, мы папрасілі расказаць пра існуючыя забароны і меры адказнасці ўчастковага інспектара райаддзела міліцыі Сяргея Мікалаевіча ТАРГОНСКАГА:

— Згодна з дзеючым заканадаўствам выраб моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі) нават для ўласнага ўжытку забаронены і прадугледжвае папярэджанне або штраф да 5 базавых велічынь. Калі ж у вас будзе выяўлены факт захоўвання больш 5 літраў самагону ці больш 30 літраў брагі, то сума штрафу павялічыцца — ад 5 да 30 базавых. Такія ж санкцыі чакаюць грамадзян, якія здзяйсняць аналагічнае правапарушэнне паўторна на працягу года. Наяўнасць самагоннага апарата — таксама падстава для прыцягнення чалавека да адказнасці. Як, дарэчы, і набыццё самагону або брагі ў іншых асоб (папярэджанне або штраф у памеры да 5 базавых велічынь). Ва ўсіх узгаданых выпадках напоі, паўфабрыкаты і апараты падлягаюць канфіскацыі.

Да ведама: самагонам лічацца алкагольныя напоі з аб’ёмнай доляй этылавага спірту 28 і больш працэнтаў, вырабленыя фізічнымі асобамі шляхам браджэння сыравіны і наступнай перагонкі.

Падрыхтавала К.КАВАЛЕЎСКАЯ.

Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Беларусь прызнана самай алкагалізаванай краінай свету. У сярэднім за год беларускі мужчына выпівае 27,5 літра чыстага спірту. На кожнага жыхара нашай краіны, пачынаючы з 15-гадовага ўзросту, даводзіцца па 17,5 літра алкаголю (для параўнання: у свеце гэты паказчык – 6,2 літра).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *