Профессия мужественных и смелых. Как и где получить профессию спасателя?

Cлужба-101

Нягледзячы на тое, што да канца навучальнага года яшчэ не адзін месяц, старшакласнікам варта ўжо зараз паклапаціцца аб выбары будучай прафесіі. Сёння намеснік начальніка Ушацкага РАНС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Андрэй Міхайлавіч УЛІНОВІЧ расказвае аб тым, дзе ў нашай краіне можна атрымаць прафесію выратавальніка, якія ўмовы навучання будучых спецыялістаў гэтай галіны.

– У нашай структуры ёсць дзве навучальныя ўстановы, у якіх можна атрымаць вышэйшую адукацыю: Мінскі камандна-інжынерны інстытут і Гомельскі інжынерны інстытут Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. На навучанне ў гэтыя ўстановы прымаюцца юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 17 да 21 года ўключна, якія маюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную з агульнай сярэдняй ці сярэднюю спецыяльную адукацыю. Абітурыентам неабходна здаць уступныя іспыты па беларускай або рускай мове, фізіцы і матэматыцы ў форме цэнтралізаванага тэсціравання. Тэрмін навучання складае 4 гады на бюджэтнай і платнай асновах.

Мінскі камандна-інжынерны і Гомельскі інжынерны інстытуты Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь традыцыйна карыстаюцца папулярнасцю сярод моладзі. Курсанты вызваляюцца ад воінскай службы, знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні, не маюць пытанняў з жыллём, харчаваннем, экіпіроўкай, медыцынскім абслугоўваннем і стыпендыяй. Па заканчэнні вучобы выпускнікам прысвойваецца званне лейтэнанта ўнутранай службы, гарантавана працаўладкаванне.

Адзначу, што патэнцыяльным выратавальнікам трэба ўжо зараз звярнуцца ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і выказаць сваё жаданне паступіць ва ўстанову МНС. Пазней трэба будзе прайсці медыцынскі агляд і прафесійны адбор, які ўключае ў сябе здачу залікаў па фізічнай падрыхтоўцы.

За больш падрабязнай інфармацыяй аб умовах паступлення, патрабаваннях да кандыдатаў можна звярнуцца ва Ушацкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па нумары 2-29-55.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *