Нестареющие мелодии в исполнении молодых. Конкурс «Песни юности наших отцов» прошёл в Ушачах

Образование и молодежь

Сцэна раённага Дома культуры, маладыя выканаўцы, перажыванні, хваляванні, эмоцыі… Вясёлыя, сумныя, лірычныя песні, выпрабаваныя часам, агнём вайны, людскімі лёсамі, ажываюць у маладых звонкіх галасах. Сабраў жа моладзь раёна штогадовы конкурс “Песні юнацтва нашых бацькоў”.

Існуюць такія музычныя кампазіцыі, якія па-сапраўднаму заслугоўваюць народную любоў і памяць. Доказ гэтаму – нестарэючыя мелодыі, што жывуць дзесяцігоддзямі. Якраз з такіх твораў і складаўся конкурс патрыятычнай песні. У гэтым годзе мерапрыемства было асаблівым па дзвюх прычынах: па-першае, таму што бягучы год аб’яўлены Годам моладзі і конкурс стаў стартам шматлікіх мерапрыемстваў, якія чакаюць маладых людзей. Па-другое, сёлета мы святкуем 70-годдзе Вялікай Перамогі і менавіта гэтай даце прысвячаўся конкурс, у гонар герояў Вялікай Айчыннай гучалі многія песні.

Каб пакарыць гледачоў і журы, у кожнага з удзельнікаў у распараджэнні было два музычныя нумары – песня грамадзянска-патрыятычнай тэматыкі і песня-шлягер 1940-2000 гадоў. Як і раней пры вызначэнні лепшых ацэньваўся як узровень выканаўчага майстэрства, так і артыстычнасць, сцэнічная культура. Забягаючы наперад, скажу, што выбраць лепшых для журы аказалася вельмі складанай задачай, бо ўсе ўдзельнікі сёлетняга конкурсу былі дастойнымі. Перш чым даведацца, хто ж стаў самым-самым, удзельнікам прыйшлося панервавацца ў чаканні.

Мяркуючы па колькасці спевакоў, а іх было 13, папулярнасць конкурсу прадаўжае расці, паколькі гэта выдатная магчымасць для моладзі заявіць аб сабе. Некаторыя з маладых людзей, а гэта як навучэнцы школ, так і працуючая моладзь, ужо мелі пэўны вопыт выканаўчага майстэрства, іншыя – першы раз выйшлі на раённую сцэну. У зале маладых выканаўцаў падтрымлівалі іх педагогі, родныя і калегі, кожнага артыста гледачы сустракалі і праводзілі апладысментамі. Нікога не пакінула раўнадушным выступленне трыа ў складзе Крысціны Казачонак, Арцёма Молакава, Ільі Наважылава, якія прадстаўлялі Ільюшынскую школу. Крыху збіваючыся, яны ўсё ж эмацыянальна перадалі настрой вясёлай “Песенкі пра капітана”. Журы нават вызначыла для іх спецыяльную намінацыю – “Адкрыццё конкурсу”. Дарэчы, гэта было адзінае трыо сярод выканаўцаў. Вельмі хвалявалася падчас выступлення і вучаніца Арэхаўскай школы Анастасія Ганчарова, але ўсё ж змагла сабрацца і выступіць нядрэнна, за што і атрымала прыз за волю да перамогі. Вельмі пранікнёна прагучала з вуснаў Анастасіі Якавенкі, якая прадстаўляла Арэхаўскі Дом культуры, песня “Ах, якая была вясна”, і таму журы аднагалосна вызначыла яе ў намінацыі “Лепшае выкананне патрыятычнай песні”. Выдатна ўвайшла ў ролю вучаніца Арэхаўскай школы Марыя Мудрак як падчас выканання “Балады аб маці”, так і шлягера “Стары раяль” і атрымала дыплом і прыз за лепшае выражэнне сцэнічнага вобраза. А вось Анастасія Валынец з Арэхаўскага Дома культуры адзіная выканала песню на беларускай мове “Родны мой горад”, ёй і дасталася перамога ў намінацыі “Лепшае выкананне песні беларускіх аўтараў”. Мала проста выйсці на сцэну і праспяваць, важна разбудзіць гледача, зрабіць нумар запамінальным, гэта ўдалося Аляксандры Люцько і Вікторыі Гузёнак. Здавалася, дзяўчатам падпяваў увесь зал, яны былі прызнаны самымі артыстычнымі. Арцём Бірукоў з аддзела па надзвычайных сітуацыях даўно заваяваў цэлую армію прыхільнікаў, пасля конкурсу іх стала яшчэ больш. Песні “Сінява” і “Востраў невязення” з кінафільма “Брыльянтавая рука” ў яго выкананні прагучала напэўна не горш, чым у арыгінале, у выніку яму бясспрэчна дастаўся прыз глядацкіх сімпатый. За ўдзел у конкурсе прызамі адзначаны Ірына Вітко і Кацярына Клопава з раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Трэцяе месца журы прысудзіла Анастасіі Рэут з Вялікадолецкай школы. Маргарыта Федарэнка з Плінскай школы вызначылася выканаўчым майстэрствам падчас песень “Алёша” і “Ружовы вечар”, а Марына Андзіна з раённага цэнтра культуры і творчасці закранула душу абсалютна кожнага выкананнем песні “Лебядзіная вернасць” – дзяўчаты падзялілі паміж сабой другое месца. Першае месца ў конкурсе патрыятычнай песні журы вырашыла не прысуджаць.

Вольга КАМАРКОВА.



2 комментария по теме “Нестареющие мелодии в исполнении молодых. Конкурс «Песни юности наших отцов» прошёл в Ушачах

  1. Почему у Вас название статьи на русском, а сама статья на белорусском?

  2. То Андрей: потому, что страна — Беларусь и государственный язык белорусский, россиянский диалект тоже вроде как государственный (пока :)). Поэтому всё по честноку — на двух языках ;). Что-то не нравится? Так читайте «Известия» 😉

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *