Конкурс рисунков

Общество

З 15 сакавіка па 31 мая Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь праводзяць Рэспубліканскі конкурс дзіцячага малюнка “Рисованное право”, прысвечаны Міжнароднаму дню абароны дзяцей і 75-й гадавіне з дня стварэння інспекцыі па справах непаўналетніх органаў унутраных спраў.

У конкурсе могуць прыняць удзел усе жадаючыя ад 6 да 18 гадоў. Малюнкі накіроўваюцца па адрасу: г.Мінск, вул.Берсана, 1а, Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, з паметкай “конкурс”. Пераможцы атрымаюць прызы, якія будуць уручаны ва ўрачыстай абстаноўцы ў Мінску. Лепшыя работы будуць размешчаны на Дзіцячым прававым сайце і сайце МУС Рэспублікі Беларусь. Больш падрабязна аб конкурсе можна даведацца ва Ушацкім РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *