Дни здоровья в Ушачской школе

Общество

У народзе кажуць: “Самае каштоўнае, што ёсць у чалавека – гэта жыццё, а самае каштоўнае ў жыцці – здароўе”. Гэтае выказванне ў нашым разуменні прыраўноўваецца да аксіёмы. Усе мы разумеем, што неабходна весці здаровы лад жыцця, але рэдка задумваемся, для чаго… Дзеля моды, прэстыжу? Ці ўсё ж такі дзеля падтрымання добрай фізічнай формы?IMGP3400  
 На шчасце, вучні Ушацкай школы даўно знайшлі адказ на пастаўленае пытанне. Яны ўпэўнены, што ісціна – у непарыўнай сувязі паміж неабходнасцю клапаціцца аб сваім здароўі і модай на здаровы лад жыцця.

Кожны месяц ва Ушацкай школе праходзіць тыдзень здароўя і спорту. Работа педагагічнага калектыву ў гэты час накіравана на фарміраванне ў вучняў культуры бяспечнай жыццядзейнасці, каштоўнасных адносін да здаровага ладу жыцця. У рамках названага тыдня ва ўстанове адукацыі заўсёды праводзіцца шэраг разнастайных мерапрыемстваў, мэтай якіх з’яўляецца прыцягненне як мага большай колькасці вучняў да авалодвання складанай “навукі” – умення клапаціцца аб сваім здароўі.

Не выключэннем стаў і гэты месяц. Перыяд з 5 па 10 красавіка ва Ушацкай школе быў аб’яўлены тыднем здароўя і спорту. Па адпаведнай тэме былі праведзены інфармацыйныя і класныя гадзіны, у школьнай бібліятэцы арганізавана выстава кніг і газет “Спорт. Гармонія. Прыгажосць”; вучні трэціх класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальным марафоне “Скарбонка здароўя”.

Сёмага красавіка ў нас праводзіўся адзіны дзень спорту, у якім прымалі ўдзел амаль усе вучні школы. Адначасова на некалькіх спартыўных пляцоўках установы адукацыі, на спецыяльна падрыхтаванай трасе (ад цэнтральнай плошчы праз вуліцу Фрунзе да школы) праходзілі спартыўныя мерапрыемствы. Трэція класы спаборнічалі ў спартландыі. Для вучняў чацвёртых класаў быў арганізаваны своеасаблівы дзень рэкордаў. На жаль, ішоў дождж, што не дазволіла вучням другіх класаў прыняць удзел у конкурсе малюнкаў на асфальце “Я малюю СПОРТ”, і мерапрыемства было перанесена на пазнейшы час.

А вось сапсаваць баявы настрой старшакласнікаў непагадзі не ўдалося. Спартыўная эстафета, у якой прымалі ўдзел вучні 5-10 класаў, стала, напэўна, самым відовішчным мерапрыемствам Дня спорту. Ад кожнага класа была прадстаўлена каманда з дзесяці чалавек (5 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак), якім належала пераадолець няпростую дыстанцыю і зрабіць гэта як мага хутчэй. На цэнтральнай плошчы, дзе размяшчаўся старт і фініш трасы, сабралася нямала народу. Гэта аднакласнікі, класныя кіраўнікі ўдзельнікаў эстафеты, якія прыйшлі падтрымаць “сваіх”, настаўнікі, сябры, людзі, якія выпадкова праходзілі міма, але не змаглі не заці- кавіцца мерапрыемствам. Адчуваўся дух сапраўднага спартыўнага свята.

Пасля заканчэння ўсіх спаборні- цтваў у спартыўнай зале школы была праведзена ўрачыстая лінейка па выніках Дня здароўя. Перад прысутнымі выступілі дырэктар Ушацкай школы С.К.Турло, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце І.В.Бельская. Пераможцы конкурсаў атрымалі дыпломы і падарункі.

Але ўсё ж такі самым галоўным у праведзеным спартыўным свяце стала не перамога і не ўзнагароды, а актыўны ўдзел вучняў у масавых мерапрыемствах, накіраваных на фарміраванне здаровага ладу жыцця. Маладое пакаленне паспрабавала даказаць, што спорт – неабходная частка нашага жыцця.

 

 

 

 

 

 

 

К.КАВАЛЕЎСКАЯ,

педагог-арганізатар Ушацкай школы.

 

 

 

 

 


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *