«Прямую линию» с жителями района провёл председатель Ушачского райисполкома Виктор Викторович Родич

Зваротная сувязь

Практычна па ўсіх каналах прагучала інфармацыя аб тым, што па суботах з 9 да 12 гадзін на «прамых тэлефонных лініях» з насельніцтвам будуць знаходзіцца супрацоўнікі аблвыканкамаў. Увядзенне адзінага па ўсёй рэспубліцы часу зроблена для больш эфектыўнай работы са зваротамі насельніцтва, ну а каб адказы можна было даць у максімальна кароткі тэрмін, падчас ліній на прыёмах знаходзяцца кіраўнікі абласных службаў і адказныя работнікі райвыканкамаў.

Для ўшачан, як і наогул для жыхароў Віцебшчыны, гэта не стала адкрыццём (аб гэтым сведчыла і самая малая колькасць зваротаў у параўнанні з іншымі абласцямі). Паколькі магчымасць задаць хвалюючае пытанне ёсць заўсёды: падчас прыёмных дзён і тэлефонных ліній, якія праходзяць вельмі часта.  Напрыклад, у рэдакцыі газеты “Патрыёт” кожную сераду дзяжураць кіраўнікі заяўленых службаў раёна, друкуем мы і час, калі вас гатовы выслухаць намеснікі старшыні райвыканкама. Ды і старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Віктаравіч Родзіч быў на прамой тэлефоннай сувязі з насельніцтвам менш месяца таму. І калі ў канцы снежня магчымасцю задаць пытанне кіраўніку раёна скарысталася няма ўшачан, то студзеньская аказалася рэкорднай па іх малой колькасці – усяго 6 тэлефанаванняў. І практычна ўсе яны пачыналіся з віншаванняў са святамі і падзяк за зробленае.

– Вялікі дзякуй вам за “Мясную лаўку” і за “Дары прыроды”. Патрэбныя магазіны. У апошні, хоць толькі адкрыўся, два дні запар хаджу, – дзялілася жанчына з вуліцы Дзяржынскага.

– Так і патрэбна быць. Задача гандлю – служыць інтарэсам спажыўцоў раёна, менавіта на пашырэнне асартыменту, невысокія цэны і адкрыццё новых магазінаў нацэльваю кіраўніцтва нашага райспажыўтаварыства, – адказаў В.В.Родзіч.

– Хацелася б папрасіць зрабіць нам тратуар па вуліцы Савецкай да мікрараёна МСО. Вельмі разбіты, немагчыма хадзіць. Нам абяцалі яго памяняць яшчэ пры двух папярэдніх кіраўніках раёна.

– Я гэтага абяцаць не буду, паколькі ў бягучым годзе замяніць тратуар не атрымаецца. На добраўпарадкаванне выдзелены зусім невялікія сродкі, і пускаем іх на цэнтр гарпасёлка.

– У нас у невялічкай вёсцы Пяскі баршчэўнік падступае да хат. Ніхто нічога не робіць, самі ж жыхары проста не ў стане гэтым займацца ў сілу сталага ўзросту.

–  Ці звярталіся з гэтым пытаннем у сельвыканкам, які і вызначае, дзе і якім спосабам будзе знішчацца баршчэўнік – сродкі на хімічную апрацоўку летась выдзяляліся літаральна ўсім сельвыканкамам, работы працягнуцца і сёлета. З растворамі працавалі ці работнікі гаспадарак, ці сельвыканкама, ці непасрэдна жыхары вёсак, каб абмежаваць распаўсюджванне. Наведаю вашу вёску.

– Нядаўна набылі новыя тэлефонныя кнігі. Потым у нас у Слабадзе і Сарочыне памянялі нумары і цяпер нікуды не можам дазваніцца. Адна ж паслуга даведачнай службы – 2 тысячы. Няхай бы ці праз газету далі пра змены ў нумарах, ці ўкладыш які зрабілі.

—         Разбяромся ў гэтым пытанні.

Усе астатнія пытанні былі асабістымі, ці нават глыбока асабістымі, прычым не толькі матэрыяльнага, а і маральнага плана. Старшыня райвыканкама як заўсёды пазначаў нумары тэлефонаў заяўнікаў, каб пасля высвятлення пытанняў адпаведныя службы далі адказ, калі ён не прагучаў адразу.

Вольга КАРАЛЕНКА.



2 комментария по теме “«Прямую линию» с жителями района провёл председатель Ушачского райисполкома Виктор Викторович Родич

  1. Хотел бы спросить — это с какого перепуга у нас в Ушачи, в первую очередь убирают от снега Райисполком, а потом уже улицы, пешеходные дорожки. С чего бы такая честь, а ? Хотелось бы узнать.

  2. Райисполком это пульсирующие сердце района дающие заряд бодрости и энергии Вот поэтому очистка производится в первую очередь именно там А затем уже по всем магистральным каналам районного организма И до Капустина со Стаями и до Мирного и Лесин

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *