Ледзь не кожны тыдзень вымаю з паштовай скрыні паведамленні аб паштовым пераводзе з Кітая. Гэта муж усё тэсціруе работу інтэрнэт-магазіна aliexpress, заказваючы розныя дробязі – ці то тачылку нажэй за два долары, ці ліхтарык, ці смартфон танней, чым у нас. Аказваецца мога ўшачан набываюць неабходны тавар не толькі праз традыцыйную гандлёвую сетку. Дзе і як? Дзе зручней, чаму давяраць, такая мэта гэтага матэрыялу, у якім мы спасылаемся выключна на вопыт ушачан, каб падказаць спосаб, які мабыць стане зручным і для вас.
Ірына Дунік:
Сайтам Monro24.by карыстаюся не толькі я, але і многія мае калегі з упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Гэта беларускі інтэрнэт-магазін моднага адзення, на якім дэманструюцца ўзоры дзясяткаў фірм, што займаюцца пашывам моднага жаночага адзення. Практычна ўсе яны брэсцкія, дзе, як вядома, працуе многа добра вядомых ва ўсё Беларусі фірм, напрыклад, Nadin, Vladini, якія пастаўляюць свае тавары ў розныя гандлёвыя сеткі. Прычым як традыцыйным спосабам – гэтыя маркі можна знайсці ў магазінах жаночага адзення, а можна і праз гэты інтеэрнэт-магазін. Прынцып звычайны – выбіраеш мадэль, якая спадабалася, указваючы памер, колер. Аплачваеш і праз зусім невялікі тэрмін прыходзіць тавар. Мы звычайна робім калектыўны заказ, хоць рэчы выбіраем, зразумела, розныя. Падабаецца невысокім коштам – цэны ж ад вытворцаў і эксклюзіўнасцю ўбору. Зразумела, што гэта не індывідуальны пашыў, аднак верагоднасць таго, што ты ўбачыш сваю рэч яшчэ на якой ушачанцы – усё ж вельмі нізкая. Што можна аднесці да мінусаў. Дык гэта тое, што няма гарантыі, што касцюмчык, як гаворыцца, сядзе. Пажадана ведаць марку, якую выбіраеш. Калі іх лекала вам падыходзіць і вы трапілі ў памер, то праблем не будзе. Можна, канечне, і адмовіцца ад заказу, грошы вярнуць, за мінусам невялікіх камісійных на дастаўку. Аднак, нам усім сайт падабаецца, а паколькі робім калектыўны заказ, то маем скідку, як пры аптовым заказе. У выніку модна і танна.
Наталля Яроменка:
Я ўжо не адну рэч набыла праз інтэрнэт-магазін адзення і абутку Wildberries.by. Працуе ён, лічы, на самых выгадных умовах – ты выбіраеш тавар, указваеш мадэль, якую і дастаўляе кур’ер. На месцы ёсць магчымасць пераканацца, што мадэль, якая спадабалася па малюнку, табе падыходзіць, што не памыліўся ў памеры і, галоўнае, што добра села, тканіна падабалася і сукенка да твару. Такім чынам заказвала ўжо і шапку, і касцюмы. Зручна, ну і не як ва ўсіх.
Галіна Хвошч:
Выпадкова трапіла ў Мінску на магазін абутку, які знаходзіцца на вуліцы Сурганава. Добры выбар, якасць і галоўнае, па вельмі дэмакратычных цэнах, якія значна адрозніваюцца ад астатніх абутковых магазінаў. Цяпер кожны раз, калі бываю ў сталіцы, прыважу нейкія абноўкі.
А дзе любіце набываць тавар вы? Асабіста для мяне важна абавязкова ўсё добра вымераць, пажадана не адну мадэль, каб пабачыць, што лепш
э і на нечым спыніцца. І перш чым зрабіць пакупку, як правіла праходжу не адну сталічную краму і не факт, што нешта набываю. Нават пры здаецца вялікім выбары мадэляў няпроста знайсці сваю. Аднак хачу паспрабаваць і вопыт мужа – заказаць нешта праз інтэрнэт-магазіны. Прынцып жа работы інтэрнэт-магазіна такі – aliexpress спачатку прама з разліковай картачкі з цябе пры заказе тавару здымаюць патрэбную суму. Тавар прыходзіць па пошце, ты правяраеш і калі пераконваешся, што ён без браку, пацвярджаеш атрыманне. Толькі пасля гэтага прадавец атрымлівае заробленыя сродкі. Адмовіцца ад тавару тэарэтычна можна, аднак, думаю, што няпроста, паколькі трэба даказваць, што ён бракаваны. Ды і колькі на гэта пойдзе часу, бо тавар можа ісці да 2 месяцаў (рэальна прыходзіць за месяц ці крыху больш). Мінус апошніх часоў, што акрамя афіцыйнага курса пры разліку здымаюць і вызначаную Нацыянальным банкам надбаўку да яго.
А дзе любіце набываць тавар вы? Дзяліцеся з рэдакцыяй сваімі сакрэтамі, якія будуць карыснымі і для ўсіх ушачан.
В.КАРАЛЕНКА.