Профессиональный праздник отметили финансисты

К профессиональному празднику

Касцяк невялікага калектыву фінансавага аддзела райвыканкама сфарміраваўся даўно. Менавіта ад гэтых людзей залежыць фарміраванне, планаванне і размеркаванне бюджэту раёна, а значыць у нейкім сэнсе і праца тысяч іншых работнікаў, якіх мы часта называем агульным словам «бюджэтнікі» — людзей, занятых у адукацыі, медыцыне, галіне культуры і шэрагу іншых сацыяльна значных сфер. Улічваючы спецыфіку прафесіі выпадковых людзей тут проста не можа быць, бо фінансы — рэч сур’ёзная. Узначальвае калектыў Наталля Рыгораўна Дубоўская, спецыяліст з вялікім практычным стажам у фінансавай сістэме, не адно дзесяцігоддзе працуе ў аддзеле яе намеснік Ірына Паўлаўна Полазава. Самым жа маладым супрацоўнікам, які без праблем уліўся ў калектыў у 2011 годзе, з’яўляецца загадчыца сектара бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, галоўны бухгалтар Таццяна Валер’еўна Раманоўская, побач з ёй працуе вопытны галоўны эканаміст Лёля Рафаілаўна Крыскевіч, ды і астатнія калегі пры неабходнасці заўсёды гатовы падставіць плячо. Гэта загадчыца сектара планавання і выканання бюджэту Зоя Аляксандраўна Аўтух, галоўныя эканамісты сектара Людміла Сцяпанаўна Шарыпенка і Валянціна Анатольеўна Карпёнак.

Вось такі жаночы калектыў займаецца вельмі важнымі справамі, накіраванымі на мадэрнізацыю эканомікі і сацыяльнай сферы, павышэнне эфектыўнасці вытворчасці і, як вынік — рост дабрабыту людзей.
— Упэўнена, што вопыт, веды і працавітасць супрацоўнікаў нашага аддзела будуць спрыяць ажыццяўленню гэтых планаў, — кажа Н.Р.Дубоўская. — Віншую ўсіх калег і ветэранаў фінансавых органаў з прафесійным святам, Новым годам і Калядамі! Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў у працы на карысць сабе і роднаму раёну!
Дзмітрый Раманоўскі.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *