Депутаты районного Совета депутатов посетили с подарками пожилых людей в отделении круглосуточного пребывания в Веркудах

Общество

У пераднавагоднія і калядныя дні на цуда спадзяюцца не толькі дзеці, але і многія дарослыя, нават у тайне ад сябе. І вельмі добра, што кожны год у гэты час сярод жыхароў нашага раёна знаходзіцца шмат жадаючых падарыць свята людзям сацыяльна неабароненых катэгорый, знаходзяць для гэтага час і сродкі.
Сёлета ініцыятыву членаў прэзідыума раённага Савета дэпутатаў аб аказанні дапамогі жыхарам аддзялення кругласутачнага прабывання для грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў ТЦСАН Ушацкага раёна падтрымалі ўсе без выключэння дэпутаты райсавета. Хоць і прасілі не афішыраваць, але лічу неабходным адзначыць, што сродкі для набыцця навагодніх падарункаў выдзяляліся не з рахункаў арганізацый і прадпрыемстваў, а з уласнай кішэні народных абраннікаў. Да дабрачыннай ініцыятывы далучылася кіраўніцтва райспажыўтаварыства, якое дапамагло ў фарміраванні падарункаў. Не застаўся ў баку ад высакароднай справы і наш дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Аляксандравіч Даніловіч. Дырэктар Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання змог выкраіць час у напружаным графіку і разам з прадстаўнікамі дэпутацкага корпуса раёна 29 снежня наведаў сацыяльную ўстанову ў Вяркудах.
Ушацкі раён Сяргей Аляксандравіч наведвае часта як па вытворчых пытаннях, так і ў ходзе дэпутацкай дзейнасці, а вось у аддзяленні кругласутачнага прабывання пабываў упершыню і быў прыемна здзіўлены сапраўды хатнімі ўмовамі, якія створаны для жыхароў сацыяльнай установы. Цяпер яны стануць яшчэ больш камфортнымі, бо ў пакоі адпачынку з’явіўся сучасны лічбавы тэлевізар, які С.А.Даніловіч разам з дырэктарам лясгаса Міхаілам Мікалаевічам Лёлям уручылі ў якасці навагодняга падарунка.
Шмат цёплых слоў пачулі ў гэты дзень жыхары аддзялення, а галоўнымі з іх, канечне, былі пажаданні здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Вольгай Мікалаеўнай Захарэнка павіншаваць са святам пажылых людзей прыехалі і дэпутаты райсавета. Акрамя М.Н.Лёлі падарункі ад дэпутацкага корпуса раёна пажылыя людзі і інваліды атрымалі з рук Сяргея Аляксандравіча Алабіна, Тамары Васільеўны Зімніцкай, Таццяны Сямёнаўны Шылёнак. Не магла не завітаць на свята і старшыня Вяркудскага сельвыканкама Вера Міхайлаўна Маслак, якая значны час працавала загадчыкам аддзялення.
Былі падчас мерапрыемства Дзед Мароз са Снягуркай, песні, танцы і ўсе астатнія атрыбуты сапраўднага сямейнага свята. Трэба адзначыць, што святочная атмасфера панавала ў сацыяльнай установе яшчэ да візіту шматлікіх гасцей, а стварылі яе самі жыхары і работнікі аддзялення, якія шчыра дзякавалі дэпутатам за падарункі, увагу і клопат да іх.
Д.Раманоўскі.

У пераднавагоднія і калядныя дні на цуда спадзяюцца не толькі дзеці, але і многія дарослыя, нават у тайне ад сябе. І вельмі добра, што кожны год у гэты час сярод жыхароў нашага раёна знаходзіцца шмат жадаючых падарыць свята людзям сацыяльна неабароненых катэгорый, знаходзяць для гэтага час і сродкі.Сёлета ініцыятыву членаў прэзідыума раённага Савета дэпутатаў аб аказанні дапамогі жыхарам аддзялення кругласутачнага прабывання для грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў ТЦСАН Ушацкага раёна падтрымалі ўсе без выключэння дэпутаты райсавета. Хоць і прасілі не афішыраваць, але лічу неабходным адзначыць, што сродкі для набыцця навагодніх падарункаў выдзяляліся не з рахункаў арганізацый і прадпрыемстваў, а з уласнай кішэні народных абраннікаў. Да дабрачыннай ініцыятывы далучылася кіраўніцтва райспажыўтаварыства, якое дапамагло ў фарміраванні падарункаў. Не застаўся ў баку ад высакароднай справы і наш дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Аляксандравіч Даніловіч. Дырэктар Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання змог выкраіць час у напружаным графіку і разам з прадстаўнікамі дэпутацкага корпуса раёна 29 снежня наведаў сацыяльную ўстанову ў Вяркудах.Ушацкі раён Сяргей Аляксандравіч наведвае часта як па вытворчых пытаннях, так і ў ходзе дэпутацкай дзейнасці, а вось у аддзяленні кругласутачнага прабывання пабываў упершыню і быў прыемна здзіўлены сапраўды хатнімі ўмовамі, якія створаны для жыхароў сацыяльнай установы. Цяпер яны стануць яшчэ больш камфортнымі, бо ў пакоі адпачынку з’явіўся сучасны лічбавы тэлевізар, які С.А.Даніловіч разам з дырэктарам лясгаса Міхаілам Мікалаевічам Лёлям уручылі ў якасці навагодняга падарунка.Шмат цёплых слоў пачулі ў гэты дзень жыхары аддзялення, а галоўнымі з іх, канечне, былі пажаданні здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Вольгай Мікалаеўнай Захарэнка павіншаваць са святам пажылых людзей прыехалі і дэпутаты райсавета. Акрамя М.Н.Лёлі падарункі ад дэпутацкага корпуса раёна пажылыя людзі і інваліды атрымалі з рук Сяргея Аляксандравіча Алабіна, Тамары Васільеўны Зімніцкай, Таццяны Сямёнаўны Шылёнак. Не магла не завітаць на свята і старшыня Вяркудскага сельвыканкама Вера Міхайлаўна Маслак, якая значны час працавала загадчыкам аддзялення.Былі падчас мерапрыемства Дзед Мароз са Снягуркай, песні, танцы і ўсе астатнія атрыбуты сапраўднага сямейнага свята. Трэба адзначыць, што святочная атмасфера панавала ў сацыяльнай установе яшчэ да візіту шматлікіх гасцей, а стварылі яе самі жыхары і работнікі аддзялення, якія шчыра дзякавалі дэпутатам за падарункі, увагу і клопат да іх.

Д.Раманоўскі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *