Новости региона

Общество

ПРАМЫЯ ЛІНІІ

У панядзелак, 15 снежня, на «прамой лініі» з жыхарамі раёна будзе знаходзіцца намеснік старшыні райвыканкама Наталля Мікалаеўна МАРКОВІЧ. Тэлефануйце па нумары 2-73-45 з 13 да 14 гадзін і задавайце хвалюючыя вас пытанні.

* * *

У сераду, 17 снежня, на пытанні чытачоў газеты адкажа начальнік Ушацкага раённага ўчастка «Энергазбыт» Максім Сяргеевіч ШЭЎЧАНКА. Тэлефануйце з 9 да 10 гадзін па нумары 2-70-47.

КРЭДЫТЫ ДЛЯ ПЕНСІЯНЕРАЎ

Новыя віды крэдытаў для пенсіянераў адкрыты ў аддзяленнях «Беларусбанка». Выдаецца ён пад больш ільготныя працэнты, чым звычайна на спажывецкія патрэбы, тэрмінам да трох гадоў і ў памеры, не перавышаючым 150 базавых велічынь. Атрымаць яго могуць грамадзяне, якія маюць права на атрыманне пенсіі, незалежна ад узросту.

СУСТРЭЧЫ З ВЫБАРШЧЫКАМІ

У аўторак, 16 снежня, са справаздачай аб рабоце раённага Савета дэпутатаў і сваёй дэпутацкай дзейнасці перад выбаршчыкамі выступіць дэпутат раённага Савета дэпутатаў ад Камсамольскай выбарчай акругі №3 Віталь Восіпавіч Клімашэўскі.

Сустрэча пройдзе ў актавай зале Ушацкай сярэдняй школы па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Ленінская, 15, пачатак у 17.00.

* * *

У сераду, 17 снежня, са справаздачай аб рабоце раённага Савета дэпутатаў і сваёй дэпутацкай дзейнасці перад выбаршчыкамі выступіць дэпутат раённага Савета дэпутатаў ад Кастрычніцкай выбарчай акругі №7 Галіна Анатольеўна Грыдзюшка.

Сустрэча пройдзе ў памяшканні ААТ «Прамкамбінат» па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Кастрычніцкая, 31, 3-ці паверх, актавая зала, пачатак у 17.00.

ЧАРГОВАЯ СЕСІЯ

раённага Савета дэпутатаў адбудзецца ў пятніцу, 19 снежня. На ёй будзе заслухана справаздача Ушацкага раённага выканаўчага камітэта аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна ў 2014 годзе і прагнозных паказчыках на 2015, а таксама прыняты бюджэт раёна на 2015 год. Пачатак у 11 гадзін у малым зале райвыканкама.

БЛАГОДАРНОСТЬ

председателя Ушачского районного исполнительного комитета объявлена:

ЖИЛКО Тамаре Ивановне, врачу-физиотерапевту физиотерапевтического отделения учреждения здравоохранения «Ушачская центральная районная больница» — за многолетний добросовестный труд, профессионализм в области медицины;

БЕЛОГРИВЦЕВУ Сергею Александровичу, заместителю начальника управления, начальнику отдела по интенсификации сельскохозяйственного производства управления сельского хозяйства и продовольствия Ушачского районного исполнительного комитета — за увеличение темпов роста валовой продукции растениеводства в сельскохозяйственных предприятиях Ушачского района по итогам работы за 10 месяцев 2014 года.

ДЗЯРЖПАДТРЫМКА СЯМЕЙ З ДЗЕЦЬМІ

Эканамічныя фактары аказваюць важнае значэнне пры прыняцці сям’ёй рашэння аб павелічэнні свайго складу. Таму 9 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасці з якім з 1 студзеня 2015 года у Беларусі ўстанаўліваюцца дадатковыя меры дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей.

Галоўныя навацыі — аднаразовае прадастаўленне сем’ям безнаяўных грашовых сродкаў у памеры $10 тыс. пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей (сямейны капітал); штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у памеры 50 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ).

У многім дзякуючы цяперашняй сістэме мер эканамічнай падтрымкі дасягнуты самыя высокія паказчыкі нараджальнасці за апошнія 20 гадоў. Калі ў 1995 годзе нарадзіліся 101,1 тыс. дзяцей, то ў 2013 годзе — 118 тыс. Сумарны каэфіцыент нараджальнасці вырас з 1,38 у 1995 годзе да 1,67 у 2013-м. Пры гэтым больш як палова нованароджаных (52,6 працэнта) — гэта другія і наступныя дзеці ў сем’ях. У 2013 годзе нарадзілася 56 тыс. дзяцей, якія з’яўляюцца першымі ў сям’і, і 62 тыс. — другімі і наступнымі. «Хочацца, каб сем’і раслі, — адзначыла міністр працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Мар’яна Шчоткіна ў ходзе рабочай сустрэчы ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. — Кожная сям’я жадала б мець як мінімум дваіх дзяцей. Але, вядома, ставяцца пытанні аб набыцці жылля і падтрымцы з боку дзяржавы».

Паводле слоў міністра, меры падтрымкі будуць і далей прадугледжвацца. У Беларусі будзе распрацоўвацца новая праграма дэмаграфічнай бяспекі на наступную пяцігодку.

«Увядзенне сямейнага капіталу павінна паўплываць на паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі. Нам вельмі неабходна павялічваць нараджальнасць. Цяпер мы фактычна наблізіліся да магчымасці натуральнага прыросту. Але гэта няўстойлівая сітуацыя, трэба пераконваць людзей, што вельмі важна нараджаць другое і трэцяе дзіця», — такое меркаванне выказаў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік.

Беларусь знаходзіцца на 36-й пазіцыі сярод 173 дзяржаў па індэксе становішча дзяцей. Абарона правоў і законных інтарэсаў дзіцяці — адна з асноўных задач дзяржавы, безумоўны прыярытэт палітыкі нашай краіны.

ФК “ВІЦЕБСК – У ВЫШЭЙШАЙ ЛІЗЕ!

Па выніках сезона 2014 года футбольны клуб «Віцебск» заняў 3 месца сярод каманд першай лігі, што дало права аспрэчыць пуцёўку ў вышэйшую лігу з камандай ФК «Днепр» (Магілёў), якая заняла апошняе месца ў элітным дывізіёне.

Першы матч, які праходзіў 3 снежня ў Віцебску, завяршыўся перамогай нашых землякоў з лікам 2:0 (галы — Шакаў, Баранок). Паядынак у адказ, які праходзіў праз тры дні ў Магілёве, прынёс нічыйны вынік 1:1 (гол — Баранок). Па выніках стыкавых матчаў ФК «Віцебск» пасля трох гадоў перапынку заваяваў права ўдзелу ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе, і ў сезоне 2015 года жыхары Віцебшчыны змогуць перажываць за свой клуб у паядынках з лепшымі камандамі краіны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *