Калі нам нядаўна прывезлі газавы балон, то паведамілі, што ён ужо адзінаццаты і перавышае адведзеную норму, таму заплаціць давядзецца не па ранейшым кошце — 85 тысяч рублёў, а амаль 160 тысяч. Нам жа ніколі не хапала балона на месяц, цікава, хто ўстанаўліваў гэтыя нормы, калі яны пачалі дзейнічаць?
Н.Дук, в. Новае Сяло.
Калі мы задалі гэтае пытанне дырэктару РВУ «Ушачырайгаз» Аляксею Яўгенавічу Кавалёву, высветлілася, што непасрэдна ў гаргаз з ім таксама звярталіся, і неаднойчы. Справа ў тым, што пастанова Савета Міністраў №571 ад 12.06.2014 года, згодна з якой за спажытую электраэнергію ці газ спажыўцам у пэўных выпадках давядзецца заплаціць па цэнах, якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічнаабгрунтаваных страт сабекошту. Што гэта за выпадкі, мы і гаварылі з кіраўніком «Ушачырайгаза».
— Аляксей Яўгенавіч, па-першае, кім устанаўліваліся нормы на водпуск газу?
— Нормы ўстаноўлены Віцебскім аблвыканкамам яшчэ ў 2008 годзе, згодна з імі на чалавека ўстаноўлена норма водпуску звадкаванага газу ў памеры 5 балонаў у год.
— Нормы ўстаноўлены даўно, чаму ж пытанні пачалі паўставаць толькі цяпер?
— Справа ў тым, што нормы былі адчувальнымі толькі для льготнай катэгорыі спажыўцоў, паколькі пяць балонаў яны атрымлівалі за палову кошту, а наступныя — па агульнай для ўсіх адпускной цане. Усе ж астатнія спажыўцы, калі і перабіралі вызначаную норму, аднак за наступныя балоны плацілі па тым жа тарыфе, што і раней. А 27 жніўня была прынята пастанова Саўміна №834 «Аб індэксацыі субсідзіруемых дзяржавай цэн на газ прыродны і звадкаваны, тарыфаў на электрычную і цеплавую энергію для патрэб ацяплення» і пастанова №1109 ад 28 лістапада 2014 года, якая ўнесла змяненні і дапаўненні ў пастанову Саўміна 2013 года №1166. Цана на газ звадкаваны ў балонах вагой 21 кілаграм у межах норм спажывання складае са снежня 89900 рублёў (перад гэтым была 85), а звыш — па цэнах, якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічнаабгрунтаваных страт сабекошту — на сённяшні дзень гэта 158 тысяч 650 рублёў.
— У якіх яшчэ выпадках людзі аплачваюць кошт газу па сабекошце?
— Па стопрацэнтных тарыфах будуць плаціць уладальнікі тых дамоў, у якіх ніхто не зарэгістраваны. І зарэгістраваны там павінен быць абавязкова ці сам уласнік, ці нехта з членаў яго сям’і і на пастаяннай аснове. Да членаў сям’і адносяцца бацькі, муж (жонка), дзеці. Калі ніхто не прапісаны — па 158650 рублёў за балон ці па 2362 рублі за кубаметр газу ў дамах, дзе ён падведзены. Дарэчы, менавіта па такім кошце за куб плацяць і жыхары дамоў, якія спажываюць за год больш чым 5501 метр кубічны на домаўладанне і ў якіх устаноўлены прыборы ўліку.
В.КАРАЛЕНКА
Очень интересный подход к оплате баллонов ветеранами ВОв — 5 баллонов даётся по льготной цене — 42500, шестой — уже по 158000. Получается, что ветераны возвращают Горгазу льготу и еще переплачивают(по сравнению с другими жильцами, у которых семья из 4-х человек и им положено 20 баллонов в год по цене 85000р). Они никогда их не используют, а ветераны — чаще всего одинокие люди, которые живут в условиях отсутствия нормальных условий — им надо и воды погреть, и поесть сварить, имеется кое-какая живность, которую тоже надо кормить, да и заготовки на зиму тоже никто не отменял — варенье, компоты, с которыми мой папа с удовольствием пьет чай. Этих ветеранов осталось — раз, два и обчёлся, пусть бы им сделали баллоны по 85000руб после льготных и все проблемы. Так … жаба давит, содрать надо 7 шкур со стариков, которые жизни не жалели, чтобы сейчас за их счёт жировал Горгаз. И это называется — «СОЦИАЛЬНО-ОРИЕНТИРОВАННОЕ ГОСУДАРСТВО»???
А у меня складывается впечатление, что цены на баллонный газ сформированы таким образом, что его потребители погашают ценовую разницу за всех жителей страны, имеющих центральное газоснабжение. Кто из них платит минимум 85000 в месяц? Плюс бесплатная допфункция в виде работников горгаза, устанавливающих баллон и топающих в грязной обуви по дому…
Хацелася б пабачыць разлік сабекошту замены 1-го балону газу. Без рэальных лічбаў усе тыя казкі аб 100-адсоткавым ці ільготным тарыфе — пустыя словы. Не здзіўлюся, калі напраўду норма прыбытку райгазу на тых паслугах адпавядае гандалю наркотыкамі ці зброяй. Белпошта таксама заўсёды плакала, што сабекошт высокі, а як паехалі па краіне прыватныя лагістычныя кампаніі накшталт Аўталайту, то высьветлілася, што можна вазіць пасылкі удвая таньней і утрая хучэй.