Во время проведения антитабачной акции активисты районного комитета БРСМ обменивали сигарету на конфету

В общественных организациях Здравоохранение Образование и молодежь

Ад курэння шмат хвароб. Гэта ўжо даўно сцвярджаюць беларускія і замежныя медыкі. Але, нягледзячы на ўсе папярэджанні, значная колькасць насельніцтва нашай краіны застаецца ў абдымках тытуню. На жаль, нярэдка сярод курцоў — моладзь.Для таго, каб звярнуць увагу людзей на гэтую праблему, з 17 па 20 лістапада бягучага года па ўсёй краіне праводзілася інфармацыйна-адукацыйная антытытунёвая акцыя, прымеркаваная да Сусветнага дня некурэння. У яе рамках пад эгідай раённага камітэта БРСМ ва Ушачах прайшла акцыя «Памяняй цыгарэту на цукерку». Актывісты арганізацыі — вучні Ушацкай школы — на вуліцах райцэнтра раздавалі прахожым буклеты з інфармацыяй аб шкодзе курэння, прапаноўвалі абмяняць цыгарэты на салодкія падарункі. І жадаючыя зрабіць гэта сапраўды былі. Моладзь засталася задаволенай вынікамі сваёй работы — сабраныя цыгарэты юнакі і дзяўчаты знішчылі. І самае галоўнае — што юнакі і дзяўчаты не толькі прапагандуюць здаровы лад жыцця, але і самі прытрымліваюцца яго.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *