Новости региона

Общество

АБ ГРАФІКУ ПЕРАНОСУ РАБОЧЫХ ДЗЁН

Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2015 годзе. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове нумар 1060 ад 10 лістапада 2014 года. Рабочы дзень з пятніцы 2 студзеня пераносіцца на суботу 10 студзеня. Такім чынам на Новы год выхаднымі будуць 1, 2, 3 і 4 студзеня. Акрамя таго, рабочы дзень з панядзелка 20 красавіка (Радаўніца) пераносіцца на суботу 25 красавіка.

Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Таксама чатыры дні будуць адпачываць беларусы і перад Новым годам — з 25 па 28 снежня, рабочы дзень з пятніцы 26 снежня 2014 года пераносіцца на суботу 20 снежня.

АБІТУРЫЕНТАМ НА ЗАМЕТКУ

Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці праводзіць адбор кандыдатаў на паступленне ў 2015 годзе на дзённую форму навучання ва ўстанову адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» па спецыяльнасці «Эканамічнае права» для наступнага праходжання службы ў органах фінансавага расследавання КДК. Выпускнікі ўстановы атрымліваюць кваліфікацыю юрыста з веданнем эканомікі. Запрашаюцца юнакі, якім у годзе паступлення спаўняецца 17 гадоў. Кандыдаты праходзяць абавязковы медыцынскі агляд і прафесійны псіхафізіялагічны адбор. Уступныя іспыты праводзяцца ў форме цэнтралізаванага тэсціравання па рускай (беларускай), замежнай мовах і грамадазнаўстве. Тэрмін атрымання вышэйшай адукацыі — 4 гады. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (8-0212) 42-50-99, (8-0212) 42-69-20.

ДЛЯ МНАГАДЗЕТНЫХ ДЗЯЦЕЙ

У 2015 годзе па ўказе нумар 13 аб ільготным крэдытаванні жылля будуць праходзіць у першую чаргу ваеннаслужачыя і шматдзетныя сем’і. «На будучы год вызначыліся наступным чынам: з 2,5 млн. кв.м жылля, якія плануецца пабудаваць з дзяржпадтрымкай, палавіна будзе будавацца для льготнікаў. Другая частка з улікам няхваткі танных крэдытных рэсурсаў дзяржава будзе падтрымліваць, зніжаючы крэдытныя стаўкі банкаў на палавіну стаўкі рэфінансавання. Астатняе грамадзянін будзе плаціць сам. Стаўка па такіх крэдытах у сярэднім павінна скласці 15-16 працэнтаў гадавых. Спадзяёмся, што з цягам часу яна будзе зніжацца», — сказала старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова. Яна расказала аб асноўных прынцыпах дзяржаўнай сістэмы будзберажэнняў: «Мінімум тры гады грамадзянін будзе сам збіраць грошы ў банку пад стаўку, якая кампенсуе рост цэн у будаўніцтве жылля. На астатнюю частку, 75 працэнтаў, яму прадастаўляецца льготны крэдыт». Скарыстацца сістэмай змогуць ільготнікі, магчыма, маючыя патрэбу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *