ПРАМЫЯ ЛІНІІ
У суботу, 15 лістапада, на «прамой лініі» з жыхарамі раёна будзе знаходзіцца старшыня Ушацкага раённага Савета дэпутатаў Вольга Мікалаеўна ЗАХАРЭНКА. Тэлефануйце па нумары 2-78-46 з 9 да 11 гадзін.
У аўторак, 12 лістапада, на пытанні нашых чытачоў адкажуць: начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Пятроўна ВАСІЛЕЎСКАЯ і дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алеся Уладзіміраўна ХВАШЧЭЎСКАЯ. Пытанняў, звязаных з дзейнасцю службы, чакаюць па нумары 2-73-61 з 9 да 10 гадзін.
“КРУГЛЫ СТОЛ” ЗАПРАШАЕ
У сераду, 19 лістапада, у малым зале Дома Саветаў (трэці паверх) пры ўдзеле работнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, а таксама ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама пройдзе «круглы стол» на тэму «Прапанова паслуг па культурным абслугоўванні аграэкасядзіб». Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы. Пачатак — у 11 гадзін.
НОВЫЯ СЕМ’І
У кастрычніку бягучага года органамі загса Ушацкага раёна зарэгістравана 10 шлюбаў. Упершыню марш Мендэльсона прагучаў для Васіля Шарко і Дзіяны Валашчук, Андрэя Клопава і Анастасіі Салавей, Арцёма Маслюка і Яны Карэйшы, Сяргея Ярмоленкі і Святланы Іванцовай, Мікалая Хвашча і Юліі Спарэвіч, Рамана Баранава і Веранікі Шопы, Вадзіма Мугакі і Марыны Маціеўскай.
ПАПАЎНЕННЕ КАСТРЫЧНІКА
Назваць сёлетні кастрычнік багатым на дзетак, на жаль, нельга: органамі загса зарэгістравана нараджэнне толькі шасцярых малышоў — двух хлопчыкаў і чацвярых дзяўчанак. Свой першы ў жыцці дакумент атрымалі першынцы Таццяна Полазава і Вера Васільева, а таксама другія дзеці Злата Смаргун, Марк Голік, Марыя Падворная і Станіслаў Лаўрэнаў. Прыемна, што ўсе яны з’явіліся на свет у поўных сем’ях.