Досрочное голосование

Общество

20 красавіка па ўсёй краіне пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў. У 10.00 адчыніліся ўчасткі для галасавання. Прагаласаваць датэрмінова можна будзе на працягу пяці дзён: з 20 па 24 красавіка. Выбаршчыкі могуць прыйсці на ўчасткі з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Два адрэзкі часу ўстаноўлены для таго, каб змаглі прагаласаваць людзі, якія працуюць у першую і другую змены.

Хоць большасць выбаршчыкаў заўсёды ідзе на ўчасткі для галасавання непасрэдна ў дзень выбараў, заўсёды ёсць такія, хто па пэўных асабістых абставінах не зможа прагаласаваць у назначаны дзень. Для такіх і створана магчымасць аддаць свой голас за таго ці іншага кандыдата датэрмінова. На Савецкім участку для галасавання №3 такой магчымасцю скарысталася жыхарка гарпасёлка Валянціна Пятроўна Гушча.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *