Новости региона

Общество

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ РАЁННАГА АГЛЯДУ-КОНКУРСУ

па добраўпарадкаванні і ўрачыстае ўшаноўванне пераможцаў адбудзецца ў чацвер, 6 лістапада, у 15 гадзін у раённым Доме культуры. Уваход свабодны.

ПРАМЫЯ ЛІНІІ

У сераду, 5 лістапада, на пытанні нашых чытачоў адкажа галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Мікалай Мікалаевіч КАСПІРОВІЧ. Тэлефануйце па нумары 2-73-39 з 10 да 11 гадзін.

***

20 лістапада 2014 года з 10.00 да 11.00 старшыня Полацкага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Мікалай Міленцьевіч ШЧАРБІЦКІ правядзе «прамую лінію» з жыхарамі Ушацкага раёна. Задаць сваё пытанне можна па тэлефоне ў г.Полацк (8-0214) 42-23-68. Падчас «прамой лініі» вы можаце абмеркаваць з кіраўніком кантрольнага органа рэгіёна значымыя пытанні для краіны, расказаць аб фактах карупцыі і парушэннях норм дзеючага заканадаўства.

ГРАМАДСКАЯ ПРЫЁМНАЯ

У лістападзе асабісты прыём грамадзян у “грамадскай прыёмнай” пры Ушацкім раённым выканаўчым камітэце правядуць: 5 — натарыус Віцебскай натарыяльнай акругі Жанна Леанідаўна Каваленка, 25 – вядучы спецыяліст суда Ушацкага раёна Яўгенія Анатольеўна Клачок, 27 – пракурор Ушацкага раёна Максім Міхайлавіч Падворны.

Прыём будзе праводзіцца па адрасе: вул.Ленінская, 12, каб.10а (першы паверх) з 10.00 да 12.00. Папярэдні запіс на прыём па нумары 2-79-64.

ПРЫЁМ НАТАРЫЎСАМ

у аграгарадках у лістападзе будзе ажыццяўляцца па наступным графіку: Ільюшына — 6, Арэхаўна — 12, Вяркуды — 18, Вялікія Дольцы — 21, Кублічы — 25, Глыбачка — 28 лістапада. Не забывайцеся папярэдне падаваць заяўкі ў мясцовыя сельвыканкамы, прыём адбываецца, калі іх паступіла не меней пяці, у выключных выпадках (для аказання юрыдычнай дапамогі інваліду, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны, а таксама асобам з парушэннямі апорна-рухальнага апарату) — па адной заяўцы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *