На кантролі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання будзе выкананне КУСГП і СВК мерапрыемстваў па праграме “Чыстыя палі”, добраўпарадкаванне тэрыторый ферм.
Дарожныя службы, лясгас навядуць парадак абапал дарог, адрамантуюць і пафарбуюць месцы адпачынку.
Спецыялісты цэнтра гігіены і эпі- дэміялогіі правераць санітарнае ўтрыманне дваровых тэрыторый прыватнага сектара, да нядбайных гаспадароў будуць прыняты сур’ёзныя меры.
Жыхарам вуліц Е.Лось, Дуброўскага, завулка Кастрычніцкі, якія пажадаюць падвесці ваду ў дамы, неабходна тэрмінова падаць заяўкі ў камунгас.
Вырашэнню шэрагу пытанняў добраўпарадкавання паспрыяе рэспубліканскі суботнік, які адбудзецца 24 красавіка. Кожнаму прадпрыемству, установам, школам будуць даведзены канкрэтныя заданні па ўдзелу ў ім.
Поўным ходам у раёне вядуцца веснавыя палявыя работы. Сяўбу ў Беларусі неабходна завяршыць да 9 мая – такое патрабаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Тэмпы работ на Ушаччыне некалькі вышэйшыя за мінулагоднія. Па стану на 20 красавіка ў раёне на 540 гектараў больш засеяна зерневымі культурамі. З кожным днём прыбаўка павінна павялічвацца і раёну неабходна засяваць у дзень 400 гектараў.
Перад жывёлаводамі пастаўлена канкрэтная задача – рыхтавацца да пераходу на летне-пашавы перыяд. Ва ўсіх гаспадарках павінны быць арганізаваны выгул кароў, рамонт перасоўных даільных установак.