СЯМ’Я ГОДА
Конкурс «Сям’я года» праходзіць у Беларусі другі раз (першы адбыўся ў 2012 годзе). Сёлета ў ім прынялі ўдзел толькі мнагадзетныя сем’і, а перамога дасталася нашым землякам — сям’і Ніканчукоў з Наваполацка.Цікава, што сям’я мастакоў — гаспадар працуе на НПЗ, а маці траіх дзяцей у багетнай майстэрні, мае ўшацкія карані. Бацькі Ніканчукоў маюць дачу ў Глыбачцы Ушацкага сельсавета, а маці главы сямейства-пераможцы родам з Бікальніч Сарочынскага.
ДЕНЬ ПАМЯТИ
Днём памяти святого и славного великомученика Димитрия Солунского совершается поминовение всех православных христиан, в вере и уповании скончавшихся. Установлено оно было великим князем Димитрием Донским после Куликовской битвы в 1380 году и первоначально совершалось лишь об убитых воинах.
Польза поминовения об усопших, принесение бескровной жертвы за них и молитв наших о них велика и бесспорна. Пока до страшного суда участь ушедших от нас собратий не решена окончательно, просите и молите Господа, чтобы он даровал им освобождение от адских мучений и блаженное упокоение со всеми святыми в нескончаемом царстве своём. Просите милосердного Господа и веруйте, что дастся вам по прошению вашему.
***
Поминальные богослужения будут совершаться в субботу, 1 ноября, в храмах Ушачского благочиния: г.п.Ушачи — в 8.30, агр.Ореховно — в 9.20, д.Вашково — в 10.00, д.Дубровка — в 11.30.
Благочинный Ушачского района протоиерей Вячеслав Лобец.
СУБСІДЫІ ДЛЯ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ
Пяцёра беспрацоўных ушачан атрымалі сёлета субсідыі на агульную суму больш за 70 мільёнаў рублёў для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці. Яны будуць займацца аказаннем гандлёвых, рамонтных і будаўнічых паслуг, вырошчваннем сельгаспрадукцыі і рамесніцтвам.
ПАЛОМНІЦКАЯ ПАЕЗДКА
З 28 кастрычніка па 4 лістапада ў Богаяўленскім саборы ў Полацку знаходзяцца мошчы архіепіскапа Война-Ясянецкага Лукі. Для жадаючых прыкласціся да святых мошчаў будзе арганізавана паломніцкая паездка з г.п.Ушачы. Для ўдзелу ў ёй можна запісацца ў царкоўнай лаўцы храма святых пакутніц Мінадоры, Мітрадоры і Німфадоры.
ЧАТЫРЫ “ЗОЛАТЫ” НА ДВАІХ
На Кубку Рэспублікі Беларусь па армрэстлінгу, які праходзіў у сталіцы краіны 17-18 кастрычніка, ў спаборніцтвах сярод мужчын выдатна выступілі былыя выхаванцы Ушацкай ДЮСШ. У адной з самых прэстыжных вагавых катэгорый да 70 кілаграмаў перамогі на левую і правую руку атрымаў Яўген Каваленка, а ў катэгорыі да 100 кілаграмаў не было роўных Аляксандру Лабаню, які таксама стаў мацнейшым у барацьбе на абедзве рукі.