25 октября сотни жителей Ушачского района вышли на субботник

Благоустройство Наши земляки Экология

Пагодлівым, няхай і марозным ранкам талакой можна зрабіць многае. У гэтым у чарговы раз пераканалася, пабываўшы далёка не на ўсіх заяўленых кропках суботніка, які праходзіў у раёне 25 кастрычніка. Самымі масавымі месцамі добраўпарадкавання на гэты раз сталі такія знакавыя для раёна аб’екты, як Баркоўшчынскія крыніцы і панскі маёнтак у Арэхаўне. Доўгі праход ад шашы да альтанак і непасрэдна крыніц стаў намнога святлейшым, паколькі было высечана і ўбрана кустоўе. Вялікая колькасць работнікаў розных аддзелаў райвыканкама вельмі хутка запоўнілі трактарны прычэп, а мужчыны з трымерам і бензапіламі падрыхтавалі для пагрузкі новы аб’ём.

Лічы што да возера ачысцілі работнікі культуры і арэхаўскага ўчастка ЖКГ дваровую тэрыторыю панскага маёнтка. Аб’ём работ тут таксама вельмі вялікі — гэта і горы лісця з векавых ліп, і спілоўванне старых дрэў, аднак толькі тых, якіх ужо не трымалі карані. Убіраць жа пашкоджаныя, аднак тыя, што яшчэ зелянеюць, вырашылі толькі пасля дазволу раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Лічыцца, што пасля Пакрову могілкі не ўбіраюць, аднак парадак наводзіўся на Кастрычніцкай, не замінаючы спакою памерлых — па контуру могілак. Камунальнікі ўбіралі скверы гарпасёлка ад лісця. Хоць і падмёрзлае, яно адрывалася ад зямлі і перамяшчалася ў машыну для смецця. Ну а работнікі агароднінасушыльнага завода клапаціліся пра будучыя клумбы — разносілі грунт, прыбіралі тэрыторыю. Парадак наводзіўся па ўсіх тэрыторыях, і не толькі ў суботу, а і ў іншыя дні тыдня.

Заробленыя падчас суботніка грошы пойдуць на падрыхтоўку гарпасёлка да святкавання Новага года — стварэння такога ж узнёслага настрою ад ілюмінацыі, як было летась. І ўжо суботнім днём ішла падрыхтоўка для заліўкі гарадскога катка. Сёлета ён будзе не на плошчы, а ля будынка старой школы, дзе прадпрыемства меліярацыйных сістэм ужо разраўняла пляцоўку. ПУП «Ляснеўшчына» выдзеліла дошкі, ну а тыя, хто клапоціцца пра здаровы лад жыцця дзяцей — педагогі і трэнеры Ушацкай і дзіцячай спартыўнай школ, а таксама іншыя работнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму збівалі з іх шчыты, якімі і будуць агароджваць каток.

В.КАРАЛЕНКА



1 комментарий по теме “25 октября сотни жителей Ушачского района вышли на субботник

  1. Какой по счету субботник был на Ушаччине?Нет ,я ничего против субботников не имею,порядок наводить надо всегда и везде (тот, кто убирал уже мусорить не станет .А вот куда средства пойдут- на новогоднюю иллюминацию райцентра!»для стварэння узнеслага настрою».А укого тот настрой створыцца? у той доярки из деревни за 20 или30 км от райцентра ? у которой высчитают из мизерной зарплаты энную сумму «на субботник» и которая и близко не увидит ту иллюминацию? А может лучше бы заработали бы на больницу денежек?Глядишь,и ремонт веселее бы пошел,и прикупили бы что нибудь необходимое для больницы, и нужно это каждому жителю района ,а не только кто живет в Ушачах .

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *