У чацвер у рэдакцыю паступіла тэлефанаванне ад П.М.Мажэйкі, які пытаўся, на падставе чаго спілаваны сад у вёсцы Чарсцвяды.
– Ліквідацыя двух садоў, у Чарсцвядах і Угрынках, якія даўно спісаны і за якімі ніхто не даглядаў, звязана з навядзеннем парадку на зямлі. Згодна абласной праграмы “Чыстыя палі”, на сельскагаспадарчых угоддзях, а менавіта на іх і размешчаны сады, праводзіцца ліквідацыя расліннасці. Праграма дзейнічае не адзін год, і перад гэтым таксама вялася высечка кустоў. Пладовыя сады мала таго, што старыя па ўзросце, хварэлі і здзічэлі. Іх многа на тэрыторыі раёна, аднак пачалі з тых, якія стаяць ля дарогі. На што быў падобны сад ва Угрынках зараз, калі там падпалілі пустазелле – пагроза вёсцы і страшэннае відовішча. Таму старыя дрэвы зрэзаны, будуць выкарчаваны, а палі засеяны.
Дарэчы, згодна артыкула 77 Закона “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Водны кодэкс Рэспублікі Беларусь” на адлегласці 10 метраў ад вады можна праводзіць апрацоўку глебы з унясеннем мінеральных угнаенняў.