АДКРЫЦЦЁ ПЛЯЦОЎКІ
Урачыстае адкрыццё спартыўнай пляцоўкі для гульні ў міні-футбол адбудзецца ў сераду, 29 кастрычніка, на стадыёне Ушацкай СШ у 12 гадзін.
“У ДАПАМОГУ МАЛАДОМУ СПЕЦЫЯЛІСТУ”
Прамая тэлефонная лінія с такой назвай адкрыта па рашэнні райвыканкама. На нумар 2-75-96 з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін у рабочыя дні могуць тэлефанаваць маладыя спецыялісты, якія прыбылі на работу ва Ушацкі раён, а таксама ўсе грамадзяне з пытаннямі, звязанымі з дзейнасцю працуючай моладзі.
ПАКОЙ У НАЁМ
Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ушацкага райвыканкама здае ў наём частку жылога памяшкання — пакой плошчай 6 квадратных метраў у аднакватэрным жылым доме з пячным ацяпленнем і водазабеспячэннем ад водаразборнай калонкі па вуліцы Азёрная вёскі Ліпавец Ушацкага сельсавета. Дом на праве ўласнасці належыць асобам, абавязаным кампенсаваць расходы на ўтрыманне дзяцей. Даведкі можна атрымаць па тэлефоне 2-72-32.
ЧАСОВЫЯ ЗМЕНЫ
У сувязі са змяненнем раскладу вяшчання радыётрансляцыйнымі вузламі Рэспублікі Беларусь на 2014 год, які ўступіў у сілу з 1 кастрычніка 2014 года, суботні выпуск праграмы «Інфармацыйны веснік» часова не будзе выходзіць у эфір. Яго можна праслухаць на сайце газеты «Патрыёт» belpatriot.by у раздзеле «раённае радыё». У сераду праграма выходзіць у эфір на ультракароткіх хвалях у дыяпазоне 72,65 Мгц у 6.25.
ЗА ЗБРОЮ – У ТУРМУ
З 27 па 29 кастрычніка бягучага года органамі ўнутраных спраў будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Арсенал». У Беларусі за незаконны абарот зброі, боепрыпасаў, выбухных прылад і выбуховых рэчываў устаноўлена крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі тэрмінам да 12 гадоў. Асобы, якія добраахвотна здалі названыя прадметы, вызваляюцца ад адказнасці. Па тэлефоне «102» можна паведаміць пра незаконнае захоўванне зброі, боепрыпасаў і г.д., а таксама атрымаць інфармацыю аб парадку іх добраахвотнай здачы.