Яшчэ гадоў дзесяць назад мы і ўявіць не маглі, што для выхаду ў інтэрнэт неабавязкова ахвяраваць тэлефоннай лініяй, а пра тое, каб перамотваць надакучлівую рэкламу, уключыўшы фільм ці перадачу на паўгадзіны пазней анлайн эфіру, маглі толькі марыць. Сёння ж унікальныя сучасныя тэхналогіі перадачы даных — гэта рэальнасць. Пра некаторыя новаўвядзенні, а таксама пра ўжо добра вядомыя ўшачанам сродкі сувязі мы пацікавіліся падчас «прамой лініі» ў начальніка Ушацкага РВЭС Аляксандра Уладзіміравіча ШАКУТЫ:
— У сувязі з аптымізацыяй сеткі праваднога радыёвяшчання пачуць любімыя перадачы «Інфармацыйнага весніка», «Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё» па старых радыёкропках стала немагчыма. Што зараз рабіць ушачанам, для якіх радыё — такая ж надзейная крыніца інфармацыі, як газета або тэлебачанне?
— Набыць эфірны радыёпрыёмнік у сэрвісным цэнтры Ушацкага раённага вузла электрычнай сувязі па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Камсамольская, д.28. Кошт прыбора айчыннай вытворчасці складае 185 тысяч рублёў. Дадатковая плата за карыстанне прыёмнікам і трансляцыю праграм не налічаецца.
— Ці абавязкова для набыцця радыёпрыёмніка ехаць у райцэнтр?
— Калі няма магчымасці прыехаць ва Ушачы, звярніцеся ў раённы вузел электрасувязі па тэлефоне 2-74-08 — нашы спецыялісты прывязуць вам прыёмнік дамоў, дапамогуць у яго ўстаноўцы, дадуць рэкамендацыі па далейшым выкарыстанні. Дарэчы, многія жыхары раёна ўжо набылі апараты новага пакалення. Пайсці па іх шляху могуць і іншыя. За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефонах: 5-93-00, 5-00-58 або 2-74-08.
— На «лічбу» ў бліжэйшы час цалкам пяройдзе і тэлевяшчанне…
— Так. А каб не купляць суперсучасны тэлевізар ці спецыяльны цюнар, можна падключыць эфірнае тэлебачанне ZALA ад «Белтэлекам». З дапамогай спецыяльнай прыстаўкі, якая выдаецца і абслугоўваецца нашымі супрацоўнікамі бясплатна, чалавек зможа праглядаць восем агульнанацыянальных, а таксама 18 (і нават больш) папулярных каналаў на любы густ. Кошт падключэння 26-канальнага пакета «Стандарт ТВ» зараз складае 70 тысяч 50 рублёў, а штомесячная абаненцкая плата — 34 тысячы 50 рублёў.
— Ці патрэбен для падключэння эфірнага тэлебачання ZALA дамашні тэлефон?
— Не, скарыстацца дадзенай паслугай можа абсалютна любы жыхар гарпасёлка і Ушацкага раёна.
— Ведаю, што ў райцэнтры і некаторых сельскіх населеных пунктах Ушаччыны можна падключыць правадную ZALА, больш функцыянальную за эфірную…
— Так, вартасці паслугі найперш у тым, што абанент можа глядзець значна большую колькасць каналаў (ад 50), знаёміцца з праграмай тэлеперадач прама на экране свайго тэлевізара, перамотваць і запісваць выбранае. Падключыць інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA, а таксама хуткасны інтэрнэт byfly зараз могуць жыхары г.п.Ушачы, Вялікіх Долец, Двор Пліна, Арэхаўна, Селішча, Кубліч, Ільюшына, Вашкова, Вяркуд, Дубраўкі, Сарочына, Слабады. Дарэчы, для ўсіх новых і ўжо існуючых абанентаў тэлевізійнага пакета «Прэм’ера» (абаненцкая плата з 1 кастрычніка — 57 тысяч 300 рублёў) прадугледжана 50-працэнтная скідка на працягу 12 месяцаў на падключэнне дадатковага прыёмніка.
* * *
Падчас «прамой лініі» А.У.Шакуту паступала адно тэлефанаванне прыватнага характару. Ушачанка пацікавілася магчымасцю падключэння ў кватэры ZALA і інтэрнэта. Аляксандр Уладзіміравіч паабяцаў, што пытанне будзе вырашана на працягу тыдня, гэта, дарэчы, і было зроблена.
Падрыхтавала К.КАВАЛЕЎСКАЯ.
поздно…
любой пропущенный футбол можно найти в интеренете… мультики детям — все есть в ютюбе, фильмы — Megogo, торренты и т.п., новости — на то они и новости чтобы их смотреть онлайн
дайте лучше хотя бы 4 стабильных Мбита на абонента! и хороших специалистов, а не те которые приходят с флэшкой и сканируют мой комп на вирусы 😀