В г.п.Ушачи состоялась последняя в этом году сельскохозяйственная ярмарка

Личное подсобное хозяйство Общество Сельское хозяйство

Суботняй раніцай 18 кастрычніка нейкага адметнага, кірмашовага ажыятажу на цэнтральнай плошчы гарпасёлка не назіралася, хаця значна раней аб’яўленага пачатку заехалі на плошчу гандляры. Іх, дарэчы, было меней, чым на мінулым кірмашы, які праводзіўся ў дзень святкавання 90-годдзя раёна, таму і сталі вольна аўтамабілі з палаткамі па вялікай тэрыторыі.

Зноў гандлявалі збожжам — самымі хадавымі відамі былі пшаніца і ячмень, карысталася попытам капуста, сеткі з прыгожай вялікай цыбуляй займалі сваё места у багажніках аўтамабіляў наведвальнікаў. Сярод тавараў, якія не залежваліся — таксама морква і буракі, адразу чарга выстраілася за ялавічынай, што прывёз «Райаграсэрвіс». Гэтае ж прадпрыемства пад заказ падвозіла людзям перагной.

Падцягнулі свае гандлёвыя сілы «Полацкгандаль» і прыватнікі, ля якіх стала больш людна гадзін з 10, калі пацяплела і распачалі сваё выступленне культработнікі. Менавіта яны стваралі святочны настрой, чаму садзейнічалі карабейнікі, якія прагульваліся сярод пакупнікоў, прапаноўвалі сувеніры, запрашалі прыняць удзел у латарэі. Са сцэны ў гэты час гучалі папулярныя народныя і эстрадныя мелодыі. Больш ажыўлена пайшоў гандаль у палатках райспажыўтаварыства, асабліва там, дзе прадавалі мяса, невялікія чэргі з’явіліся ў палатках грамадскага харчавання. Трэба адзначыць, што тут пастараліся, прывезлі вельмі разнастайны выбар прадукцыі. Асабліва прывабна выглядала выпечка, вэнджаная рыба, мясныя вырабы і шэраг іншых прадуктаў харчавання, пах шашлыкоў заклікаў наведвальнікаў да столікаў.

Суботні восеньскі кірмаш стаў апошнім, бо яго правядзенне паказала, што ўшачане напрыканцы кастрычніка да наступлення халадоў падрыхтаваліся — колькасць жадаючых набыць штосьці смачнае да вячэры не саступала колькасці тых, хто прыйшоў за запасамі на зіму. У выніку райспажыўтаварыства рэалізавала тавараў на суму каля 60, а сельскагаспадарчыя прадпрыемствы — на 31 мільён рублёў.

Д.РАМАНОЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *