Самозаготовка дров

Общество

Падчас “прамых ліній”, якія праходзяць з удзелам кіраўнікоў розных узроўняў, час ад часу паўстаюць пытанні, што датычацца саманарыхтоўкі дроў. У мінулыя гады мы неаднойчы падрабязна расказвалі гэты парадак. Аднак, улічваючы паступаючыя звароты, мы зноў звяртаемся да гэтай актуальнай тэмы. На пытанні журналіста газеты адказвае інжынер па лесакарыстанні ДЛГУ “Ушацкі лясгас” Ігар Леанідавіч ЖОДЗІК.

– Растлумачце парадак водпуску драўніны на карані фізічным асобам (для нарыхтоўкі дроў) на землях дзяржлесфонду.

– Водпуск драўніны на карані насельніцтву ажыццяўляецца толькі лясгасам у парадку, які ўстаноўлены Правіламі водпуску драўніны на карані, не толькі ў дзяржаўным лясным фондзе, а і на землях сельгаспрызначэння.

Грамадзянін звяртаецца ў бліжэйшае лясніцтва з адпаведнай заявай, работнік лясніцтва ўказвае заяўніку месца для нарыхтоўкі дроў у дзяржлесфондзе, дзе вядзецца ачыстка лесу ад захламленасці ці іншы від высечкі, дазволены заканадаўствам. Спецыяліст падлічвае аб’ём нарыхтоўваемай драўніны на карані і яе таксавы кошт. Заяўнік аплачвае, атрымлівае ў лясніцтве ордэр, з грамадзянінам праводзіцца інструктаж, а ўжо потым ён нарыхтоўвае драўніну ў вызначаны перыяд часу. Як толькі драўніна будзе нарыхтавана, заяўнік паведамляе аб гэтым у лясніцтва. Ляснік ці іншы спецыяліст лясніцтва праводзіць агляд месца нарыхтоўкі драўніны і робіць абмер высечанай драўніны. Пасля гэтага ў ордэры робіцца адпаведная адзнака, якая дае права грамадзяніну вывозіць нарыхтаванае.

Часта паступае пытанне, на чыім транспарце ажыццяўляецца выезд да месца нарыхтоўкі драўніны і яго агляду: на транспарце заяўніка ці лясніцтва?

– Ні ў адной інструкцыі не прапі- сваецца такое абавязацельства лясніцтва як дастаўка заяўніка на транспарце да месца будучых высечак для саманарыхтоўкі дроў. Таму гэта ўжо клопат самога грамадзяніна. Аднак, хачу паведаміць, што ў кожным лясніцтве за кожным абходам замацаваны ляснік, у абавязкі якога ўваходзіць водпуск драўніны на карані (саманарыхтоўка) і кантроль за захаваннем правілаў пры саманарыхтоўцы.

– Дзе заяўнік можа аплаціць кошт адпускаемай на карані драўніны?

– Можна ў банку, а потым прадаставіць у лясніцтва дакумент аб аплаце, а можна і ў самім лясніцтве.

– Ігар Леанідавіч, а цяпер, калі ласка, растлумачце парадак водпуску драўнінна-хмызняковай расліннасці, размешчанай на землях сельскагаспадарчага прызначэння. Менавіта хмызняк паблізу домаўладанняў найбольш вабіць людзей для саманарыхтоўкі дроў.

– Спачатку землекарыстальнікі (сельскагаспадарчыя прадпрыемствы) рыхтуюць дакументацыю на ўчасткі драўнінна-хмызняковай расліннасці, якія плануюцца пад высечку. Потым узгадняюць гэтыя ўчасткі з інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і зямельным аддзелам. Па хадайніцтву ці заяве сельгаспрадпрыемстваў раённы выканаўчы камітэт выносіць рашэнне аб дазволе высечкі драўнінна-хмызняковай расліннасці, размешчанай на землях сельскагаспадарчага прызначэння з абавязковым указаннем урочышча, дзе будзе праходзіць высечка. У гэтым жа дакуменце ўказваецца і лесакарыстальнік, якому даецца такі дазвол. У адпаведнасці з гэтым рашэннем, лесакарыстальнік (сельгаспрадпрыемства) звяртаецца ў лясгас з хадайні- цтвам правесці адвод участкаў у высечку і выпісаць лесарубны білет на лясніцтва для водпуску дроў насельніцтву. Спецыяліст лясніцтва вызначае месца для высечкі, выпісвае грамадзяніну ордэр на нарыхтоўку драўніны на карані. Пасля нарыхтоўкі дроў грамадзянін паведамляе ў лясніцтва, і спецыяліст складае акт агляду месца высечкі, пасля чаго дазваляецца вывазка нарыхтаванай драўніны.

За 2009 год на землях дзяржлесфонду адпушчана насельніцтву 10 тысяч метраў кубічных драўніны на карані і 3 тысячы – на землях сельскагаспадарчага прызначэння. Такім чынам больш тысячы жыхароў раёна змаглі ажыццявіць саманарыхтоўку дроў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *