Более 200 жителей Ушачского района приняли участие в проведении экологической акции «Чистый лес»

Наши дети Экология

Экалагічнае выхаванне вучняў — адзін з галоўных напрамкаў дзейнасці Арэхаўскай сярэдняй школы. Таму не маглі яны не далучыцца да правядзення дабрачыннай акцыі «Чысты лес», якая праводзіцца штогод у мэтах шырокага прыцягнення грамадскасці, моладзі да дзейнасці па добраўпарадкаванні ляснога фонду, прапагандзе беражлівых адносін да лясных рэсурсаў. Асноўныя намаганні ўдзельнікаў сёлетняй акцыі былі сканцэнтраваны на ўборцы смецця ў лясных масівах і асабліва ўздоўж аўтадарог. У афіцыйны дзень правядзення акцыі, 11 кастрычніка, арэхаўскія старшакласнікі былі задзейнічаны на навядзенні парадку абапал аўтадарогі Віцебск-Ушачы ад Арэхаўна да Сарочына (на здымку). Усяго ж па раёне ў правядзенні акцыі прынялі ўдзел больш 200 чалавек, у тым ліку 39 школьнікаў.

Ачысткай лесу, ліквідацыяй стыхійных сметнікаў, рамонтам месцаў масавага адпачынку займаліся работнікі ўсіх лясніцтваў. Трэба адзначыць, што для рацыянальнага выкарыстання людскіх рэсурсаў і тэхнікі значныя аб’ёмы работ былі выкананы напярэдадні. Напрыклад, ва Ушацкім лясніцтве ў пятніцу актывісты райкама ГА «БРСМ» дапамагалі ўбіраць адну з самых вялікіх і папулярных зон адпачынку ля возера Вечалле.

Дзякуючы сумесным намаганням працаўнікоў лесу і іх добраахвотных памочнікаў пасля правядзення акцыі лес стаў чысцей на плошчы ў 26 гектараў. Наведзены парадак у месцах адпачынку на азёрах Вялікае Уклейна, Вяркудскае, Баравёнак, ліквідавана 8 кубаметраў адыходаў.

Д.РАМАНОЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *