Республиканский субботник

Общество

Рэспубліканскі суботнік пройдзе 24 красавіка. Такое рашэнне прынята Саветам Міністраў краіны. Ён будзе прысвечаны падрыхтоўцы да святкавання 65-годдзя Перамогі. Для арганізацыі і правядзення суботніка ў раёне створана рабочая група, якую ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама М.І.Бухалка.

Традыцыйна людзі будуць працаваць на сваіх рабочых месцах або добраўпарадкоўваць аграгарадкі і іншыя населеныя пункты, прыводзіць у парадак месцы баявой і воінскай славы, помнікі, мемарыяльны комплекс “Прарыў”. Таксама будзе праведзена падрыхтоўка аздараўленчага лагера “Турасполле” да летняга сезона, аказана дапамога сельгаспрадпрыемствам у пераборцы бульбы, зборы камення.

Сродкі, што будуць зароблены ў дзень суботніка, у добраахвотным парадку будуць пералічаны на рахунак Віцебскага аблвыканкама, а затым накіраваны на фінансаванне мерапрыемстваў па развіцці інфраструктуры аграгарадкоў, на рамонт мемарыяльных комплексаў і помнікаў, іншыя сацыяльныя мэты.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *