Благодаря деятельности работников культуры праздники в Год гостеприимства, 70-летия освобождения Беларуси и 90-летия образования района прошли массово, ярко и красочно

К профессиональному празднику Общество Юбилейные даты

Сфера культуры заўсёды на віду, а яе работу ацэньваюць не столькі паказчыкамі і лічбамі, колькі ўражаннямі і эмоцыямі гледачоў і ўдзельнікаў канцэртаў, свят, выстаў. Аб здабытках і дасягненнях галіны, работнікі якой адзначаюць заўтра сваё прафесійнае свята, наша гутарка з намеснікам загадчыка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Марыяй Аляксееўнай Шаўчэнка.— 2014 год быў абвешчаны ў Беларусі Годам гасціннасці. Гэта паўплывала на спецыфіку работы аддзела?

— Безумоўна. Сёлета быў зроблены акцэнт на падрыхтоўку мерапрыемстваў з удзелам гасцей раёна. Мяркуйце самі: толькі на мемарыяльным комплексе «Прарыў» у гэтым сезоне прайшло 11 маштабных урачыстасцяў. Распачаліся яны ў красавіку рэспубліканскай акцыяй па добраўпарадкаванні беларускіх славутасцяў, аб’ектам якой сёлета быў абраны наш мемарыял. У маі і чэрвені «Прарыў» прымаў удзельнікаў абласнога і міжнароднага аўтапрабегаў. Таксама ў раёне быў праведзены абласны пленэр, адбылося святкаванне 90-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава, усім запомніўся творчы вечар народнага артыста Беларусі Генадзя Гарбука. Мы віталі гасцей падчас правядзення занальнага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці філіялаў аблгаза, рэгіянальнага этапу конкурсу «Мнагадзетная сям’я Віцебшчыны». Адным словам, дзверы раённага Дома культуры, музея народнай славы імя У.Е.Лабанка амаль не зачыняліся — як і павінна быць у Год гасціннасці і 70-годдзя вызвалення Беларусі.

— Па агульным меркаванні, галоўныя святы ва Ушачах прайшлі сёлета відовішчна і запамінальна…

— Так, і дасягнуць гэтага мы імкнуліся з дапамогай тэатралізаваных пастановак і прыцягнення да ўдзелу ў іх работнікаў працоўных калектываў. Думаецца, гэта правільны шлях. Памятаеце, з якім імпэтам і гонарам у Дзень Незалежнасці ўшачане прэзентавалі свае прадпрыемствы падчас святочнага шэсця ў калонах. Ну а нядаўняе мерапрыемства, прысвечанае 90-годдзю раёна, увогуле стала ўнікальным па сваёй маштабнасці і колькасці занятых у праграме ўдзельнікаў. Паспрабавалі сябе ў якасці артыстаў работнікі лясгаса, УП ЖКГ, ПМС, райгаза, вузла электрычнай сувязі, электрасетак, райспажыўтаварыства, прамкамбіната, банкаў, ЦРБ, ТЦСАН, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, вучні Ушацкай школы, ДЮСШ, дзіцячай школы мастацтваў, выхаванцы і педагогі цэнтра дзяцей і моладзі. І, думаецца, гэты іх сцэнічны вопыт не будзе апошнім. А яшчэ важны складнік поспеху — пазіцыя старшыні райвыканкама В.В.Родзіча і яго намесніка Н.М.Марковіч, якія не толькі ўнікаюць, дапамагаюць, падтрымліваюць нашы пачынанні, але і самі прапануюць крэатыўныя ідэі.

— Буйныя культурныя падзеі ў асноўным адбываюцца ў райцэнтры. А як абстаяць справы ў сельскай мясцовасці?

— Вядома ж, не застаюцца па-за ўвагай нашага аддзела і вяскоўцы. Для жыхароў невялікіх населеных пунктаў ладзяцца розныя тэматычныя святы, у сельскіх культустановах праходзяць канцэрты, працуюць гурткі. Сярод работнікаў, якім найлепш удаецца прыцягнуць вяскоўцаў да актыўнага культурнага жыцця, можна назваць дырэктараў Вялікадолецкага і Кубліцкага СДК Валянціну Дзмітрыеўну Смаляк і Раісу Васільеўну Пабойневу, загадчыкаў Селішчанскага сельскага клуба Ганну Канстанцінаўну Мялешка, Дубраўскага — Іну Генадзьеўну Паўловіч, Жарскага — Галіну Васільеўну Судак, Сарочынскага — Людмілу Аляксандраўну Пашута.

— Як змянілася дзейнасць аддзела пасля праведзенай у бягучым годзе рэарганізацыі?

— Сапраўды, з 1 сакавіка РДК, сельскія клубы і дамы культуры, Раённы метадычны цэнтр, аўтаклуб і Дом рамёстваў увайшлі ў склад Ушацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Вядома ж, гэтыя ўстановы і раней рухаліся ў агульным напрамку, аднак пры такой цэнтралізацыі стала прасцей каардынаваць іх дзеянні. Маладому кіраўніку цэнтра Марыне Пятроўне Макрыдзінай удалася згуртаваць калектыў, аб’яднаць работнікаў адзінымі задачамі. Удала спраўляюцца са сваімі функцыямі і іншыя ўстановы культуры раёна: Дзіцячая школа мастацтваў, цэнтралізаваная бібліятэчная сетка, музей народнай славы імя У.Е.Лабанка, кінавідэасетка.

— Каго з работнікаў названых устаноў мяркуеце заахвоціць з нагоды прафесійнага свята?

— Сёлета мы вырашылі адзначыць не толькі тых, чыя работа заўсёды ў полі зроку, але і менш «прыкметных» спецыялістаў, без якіх, аднак, немагчыма наша дзейнасць. Граматы аддзела будуць уручаны бібліятэкару гарпасялковай бібліятэкі Надзеі Кузмінічне Паршонак, выкладчыку эстраднага аддзялення ДШМ Алегу Барысавічу Іванову, выкладчыку па класе балалайкі ДШМ Генадзю Пятровічу Савіцкаму, дырэктару Вялікадолецкага СДК Валянціне Дзмітрыеўне Смаляк, гукааператару цэнтра Андрэю Вікенцьевічу Новікаву, пераплётчыку Ушацкай ЦБС Галіне Паўлаўне Лаппо, касцюмеру цэнтра Вользе Леанідаўне Маркевіч, галоўнаму бухгалтару аддзела Галіне Міхайлаўне Малаток, рабочаму музея Аляксандру Мікалаевічу Азевічу, прыбіральшчыцы Вяркудскага СДК Тамары Іванаўне Мядзведскай. Віншую ўсіх работнікаў культуры раёна з прафесійным святам і жадаю творчага натхнення, бадзёрасці, пастаяннага руху наперад.

Гутарыла Н.БАГДАНОВІЧ.



2 комментария по теме “Благодаря деятельности работников культуры праздники в Год гостеприимства, 70-летия освобождения Беларуси и 90-летия образования района прошли массово, ярко и красочно

  1. Да ладно. Напишите что в этом центре уже нет кому работать. Так будет правильнее. На их концерты и ходить то не хочется. Одно и то же самое. Ужас. Мне не нравиться наша культура. Все работают только на себя 🙁 Поднять вопрос на уровне Витебскоблисполкома.

  2. Прочитал, да всё верно сказано, полностью согласен с Вами Наталья. Можно было бы чего то и добавить. Но хватит и того что есть. ИМХО

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *