Ушаччына 4 кастрычніка святкавала 90-годдзе ўтварэння раёна. Святочная праграма пачалася раніцай з адкрыцця Дома рамёстваў, а можна лічыць нават пятнічным адвячоркам са святкавання 45-гадовага юбілею дзіцячай школы мастацтваў, паколькі любая дата і падзея, што адбываецца ў раёне — яго гісторыя, якую не памяняеш, не перапішаш. Вось і само святкаванне ўжо стала яшчэ адной старонкай мінулага, што так горача абмяркоўваецца.
На перакрытай вуліцы Ленінскай — мноства палатак. Тут падворкі сельвыканкамаў, не проста прыгожа аформленыя, але і гасцінныя.
На Вялікадолецкім кожнага, хто падыходзіў, запрашалі адведаць гарачую бульбачку з агурочкам, марынаванымі белымі грыбочкамі. На Ушацкім падымаюць і так святочны настрой гарманістка С.Васілеўская і сямідзесяцігадовы баяніст В.Смірноў. Сувеніры, вырабы майстроў, дэгустацыя выпечкі і нават напіткаў заўсёды робяць папулярнымі ў гасцей як падворкі, так і ўсе аформленыя выставы.
Непадалёк райспажыўтаварыства гандлюе таннай свінінай, ялавічынай, рыбай, гандлёвыя прадпрыемствы Полацка традыцыйна прывёзлі тарты і пірожныя, а іх землякі з Дома рамёстваў — салодкую вату і іншыя прысмакі ды забавы для дзяцей. На рынку сельгаспрадпрыемствы гандлююць агароднінай, бульбай, зернем, саджанцамі. Мноства гульнявых палатак. Да прыцемак можна было праверыць сябе на трапнасць стральбы, выйграць шыкоўны сувенір, прабіўшы дроцікам шары, пакатацца на поні… Аж да святочнага феерверку хадзілі разам з бацькамі шчаслівыя дзеці з вялізнымі шарамі. Аднак гэта было пасля канцэрта, як заўсёды ўдала падрыхтаванага Ушацкай дзіцячай школай мастацтваў. Ну а асноўныя дзеянні разгортваліся ў першай палове дня ля раённага Дома культуры. Шмат гледачоў сабралі паказальныя выступленні супрацоўнікаў па надзвычайных сітуацыях. Вельмі спадабаўся ўсім канцэрт духавога аркестра Наваполацкага музычнага каледжа, дарэчы, менавіта гэты калектыў суправаджаў дэлегацыю раёна на «Дажынках». Хоць пра гэта можна і не гаварыць — той, хто быў на свяце — ацаніў ўзровень музыкантаў.
Аднак самай цікавай, яскравай, можна нават сказаць бездакорнай была асноўная частка мерапрыемства — урачыстасць, прысвечаная 90-годдзю раёна. І хоць адзначаўся невялікі адрэзак часу з 1924 года, калі замест валасцей з’явіўся раён, тэатралізаванае прадстаўленне ахапіла літаральна ўсю гісторыю ўшацкай зямлі ад першых звестак да сённяшняга часу. Гэта было жывое дзейства з мноствам удзельнікаў, прычым артыстамі ў гэты дзень сталі работнікі працоўныя калектывы раёна. Супрацоўнікі лясгаса ігралі паляўнічых, сувязісты — сейбітаў, дырэктар Дома рамёстваў зачытаў грамату караля Аўгуста ІІІ, які дараваў Ушачам Магдэбургскае права, карабейнікі з райспажыўтаварыства частавалі воблай і пернікамі, старшакласнікі ў бальных касцюмах на некалькі хвілін перанеслі на прыём у адзін з панскіх маёнткаў, супрацоўнікі банкаў — у больш блізкія савецкія часы, калі моладзь ад’язджала на камсамольскія будоўлі, а супрацоўнікі бальніцы, электрасетак у зразумелыя кожнаму ўшачаніну сельскагаспадарчыя работы. Я бачыла, як гледачы змахвалі слёзы, калі франтавік «развітваўся№ з сям’ёй.
Ну а камунгасаўцы з меліяратарамі паказалі проста выключныя акцёрскія здольнасці, перанёсшы нас у рэвалюцыйны пачатак мінулага стагоддзя. У зале развіваліся сцягі, лёталі лістоўкі, малады работнік ПМС узнёсла агучыў пастанову другой сесіі УЦВК аб стварэнні Ушацкага раёна, прозвішчы першых супрацоўнікаў райвыканкама. Нельга не сказаць, што для калектываў гэта быў складаны дадатак да асноўнай дзейнасці, паколькі яны не толькі ўжываліся ў ролі, але нават шылі касцюмы, як, напрыклад, лясгас і прамкамбінат.
Вельмі арганічным дапаўненнем да тэатралізаванага прадстаўлення аказаўся дакументальны фільм пра Ушаччыну — непрацяглы, аднак удала звязваючы мінулае з сённяшнім часам. Канечне, прафесійным было выступленне заслужанага калектыву «Крыніцы» з Дуброўна.
90-годдзе раёна — гэта свята ветэранаў і моладзі, карэнных жыхароў і тых, хто стаў сваім, адпрацаваўшы ў працоўных калектывах Ушаччыны усё сваё жыццё, ці яго значную частку. У прывітальным слове старшыня раённага Савета дэпутатаў В.М.Захарэнка назвала нямала імёнаў: кіраўнікоў раёна, былых камсамольскіх лідараў, заслужаных працаўнікоў-ардэнаносцаў. На сцэну ўзняліся амаль ўсе раённыя лаўрэаты звання «Чалавек года Віцебшчыны». Шэрагу сённяшніх і былых працаўнікоў былі ўручаны Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў, райвыканкама і Падзякі старшыні раённага выканаўчага камітэта В.В.Родзіча. Сэртыфікат на паўгадавую падпіску на газету «Патрыёт» ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі Фонд Міру» пераможца конкурсу на лепшую публікацыю пад рубрыкай «Да 90-годдзя ўтварэння Ушацкага раёна» Уладзімір Антонавіч Крывапушчанка.
І на завяршэнні свята ў фае да Віктара Віктаравіча спецыяльна падышлі, каб падзякаваць, былы ляснічы Плінскага лясніцтва Якаў Паўлавіч Мірановіч, былы дырэктар камунгаса Мікалай Прохаравіч Несцярэнка. Яны перадавалі агульны дух удзячнасці арганізатарам свята, паколькі літаральна ўсе прысутныя пагаджаліся з тым, што пакога дзейства яшчэ ў раёне не было.
Шкада толькі, што зала раённага Дома культуры не ўмясціла ўсіх жадаючых. І не магла ўмясціць, паколькі ў раёне пражывае каля 4700 пенсіянераў — людзей, якія маюць самае непасрэднае дачыненне да станаўлення раёна. Каля 6 тысячы працуючых паляпшаюць дабрабыт Ушаччыны сёння. Як вылучыць некага з іх? Свята, арганізаванае ў гэты дзень, і было падарункам для кожнага, хто лічыць сябе ўшачанінам.
В.КАРАЛЕНКА
Ходили на праздник всей семьей, очень понравилось. Мне кажется, что раньше на таком уровне праздники не проходили. Молодцы организаторы и участники. Особенно понравились революционеры.
А фейерверк наверное самый зрелищный со времен их отсчета в Ушачах
а чего на площади ничего не было ??? — потому что площадь ужасная. ужас. стыдно должно быть. праздник совкогого режима.