Техосмотр автотранспорта

Общество

SDC12183Любы вадзіцель зацікаўлены ў спраўнасці свайго аўтамабіля, а таму тэхагляд транспарту не толькі неабходная мера, але і абавязак для ўсіх аўтаўладальнікаў. Раз у паўгода на працягу некалькіх тыдняў на тэрыторыі АТП №6 працуе дыягнастычная станцыя па аглядзе аўтатранспарту ўсіх форм уласнасці. SDC12187 

Інжынер па допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху Віктар Мечыслававіч Вітко, які не першы год працуе на гэтай пасадзе і ведае ўсе тонкасці і нюансы справы, адзначае, што ў апошні час аўтаўладальнікі Ушаччыны сталі намнога лепш рыхтавацца да тэхагляду. Гэта датычыцца не толькі спраўнасці аўтамабіля, яго знешняга выгляду, але і дакументаў. Толькі 25-30 працэнтаў тэхнікі не праходзяць агляд з першага разу з-за няспраўнасці, якая на працягу пэўнага тэрміну ўхіляецца, або па іншых прычынах. Напрыклад, не ўсе разумеюць і блытаюць, калі дазваляецца таніроўка шкла аўтамабіля. Гэта адносіцца не толькі да жыхароў нашага раёна. Раней таніроўка была забаронена, за выключэннем аўтамабіляў, увезеных на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь да 1 красавіка 2006 года. Цяпер, пасля ўнясення змяненняў у Правілы дарожнага руху ад 17.12.2009 года, дазваляецца заводская таніроўка са спецыяльнай маркіроўкай. Тым не менш некаторыя вадзіцелі не разумеюць гэтых патрабаванняў і абклейваюць шкло цёмнай плёнкай.

За дзень агляд праходзіць прыкладна 35 адзінак тэхнікі, якая дыягнастуецца з дапамогай камп’ютэрнай тэхнікі, што дазваляе больш дэтальна і якасна абследаваць аўтамабіль.

Станцыя працуе трэці тыдзень, складзены графік і арганізацыі прадстаўляюць тэхніку ў свой дзень, а прыватнікі – па папярэднім запісе і чарзе.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

В.ПОЛАЗАВА.

На здымках:

В.Вітко аглядае транспарт; інжынер-дыягност С.Пірагоў і начальнік дыягнастычнай станцыі У.Бараноўскі.

 
 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *