Воспитанница эстрадного отделения Ушачской детской школы искусств Дарья Крупская стала победителем международного фестиваля-конкурса

Мир увлечений Наши дети Творчество наших земляков

Мы ўжо неаднойчы расказвалі аб удалых выступленнях на розных міжнародных музычных конкурсах навучэнкі эстраднага аддзялення Ушацкай дзіцячай школы мастацтваў Дар’і Крупскай. Гэтай вясной маладая спявачка атрымала дыплом навучальнай установы, аднак удалы творчы тандэм, які склаўся ў дзяўчыны і яе педагога Алены Сазонавай, не спыніў сваё існаванне. Вось і час летняга адпачынку яны выкарыстоўвалі для падрыхтоўкі новых нумароў, вынікам чаго стала перамога на міжнародным дзіцяча-юнацкім фестывалі-конкурсе “Свята, мастацтва і мора”, які праходзіў напрыканцы жніўня ў балгарскім горадзе Залатыя Пяскі. На гэтым творчым форуме прадстаўнікі 11 краін дэманстравалі сваё майстэрства ў самых розных жанрах: ад опернай класікі да цыркавых нумароў і сінхроннага плавання. Даша прадстаўляла Беларусь у адной з самых прэстыжных намінацый – “Поп-джаз спевы”. Па ўмовах конкурсу ўдзельнікі павінны былі выканаць песні на нацыянальнай і англійскай мовах. Даша пакарыла прадстаўнічае журы гістарычнай кампазіцыяй “Балада” беларускіх аўтараў і шлягерам “Мама” з рэпертуару Лары Фабіян.

У далейшых планах юнай спявачкі і яе педагога – удзел у суперфінале конкурсу “Я магу”, які пройдзе ў кастрычніку ў Расіі, ну і, канечне, заняткі ў гімназіі – дзяўчына і ў вучобе ставіць перад сабой толькі самыя высокія мэты.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *