Гэты дзень 4 верасня жыхарам аграгарадка Ільюшына можна лічыць гістарычным. Раніцай праходзілі выпрабаванні газавай веткі, па якой блакітнае паліва будзе паступаць яшчэ да 46 абанентаў. За месяц, а то і меней, па меры гатоўнасці газавага абсталявання гаспадароў, іх прыватныя дамы нічым не будуць адрознівацца ад гарадскіх. Ну а сёння брыгада Ігара Уладзіміравіча Швейкуса правярала лінію, па якой будзе падавацца газ. Дарэчы, яго брыгада, а на пракладцы газаправода ў Дзісне некалькі тыдняў працавалі Аляксей Малаток, Андрэй Шыхель і Цімур Баркоўскі, па аб’ёме і якасці выкананых работ заняла другое месца ў вобласці.
Гэта можна лічыць дэвізам газавікоў, галоўная мэта якіх – працаваць так, каб мы, спажыўцы, не заўважалі ніякіх нязручнасцей. Дырэктар «Ушачырайгаза» Аляксей Яўгенавіч Кавалёў жартуе, што калі пра іх не прыгадваюць – значыць, гэта выдатная адзнака ў ацэнцы. І сапраўды, калі мы ўспамінаем нумары службаў і знаёмімся з людзьмі? Калі што-небудзь здараецца ці нешта патрэбна. Калі ж усё функцыянуе як гадзіннік – навошта. І добра, каб мы, спажыўцы блакітнага паліва, мелі толькі віртуальныя зносіны з газавікамі ў час аплаты.
Праўда, не пагодзяцца са мной тыя 6957 абанентаў, якія і ведаюць газавікоў па імёнах, і чакаюць іх прыезду, як Бога. Газ, як і святло, неабходны штодня. А наколькі без яго нязручна, добра разумееш, калі застаешся без падменнага балона, а ў доме некалькі вядзёр грыбоў, як зараз у нашых сяльчан. А пераважныя карыстальнікі індывідуальных газавых установак – менавіта вяскоўцы, да якіх з балонам на плячы ў любое надвор’е і любое бездарожжа ў дом ідуць газавікі. Колькасць абанентаў, праўда, скарачаецца, і не толькі за кошт падключэння прыроднага газу. Менее на вёсцы жыхароў. Наколькі, яны, як і статысты, ведаюць па заяўках. Калі зараз, у час самых нарыхтовак, развозяць у дзень па 100 балонаў, то ўзімку бывае толькі 20.
У гэтым кіраўнік прадпрыемства перакананы, і да іх падбору ў калектыве ставяцца вельмі адказна, улічваючы не колькі прафесійныя, але і асабістыя якасці чалавека, яго лад жыцця. Не знойдзеш, напрыклад, на тэрыторыі райгаза месца для курэння. Не толькі таму, што газ і агонь – небяспечнае суседства, а перш таму, што ў калектыве культ здаровага ладу жыцця. Тут вітаюцца мастацкія здольнасці і сяброўства са спортам, паколькі прадпрыемства не прамінае ўдзелу ні ў раённых, ні ў абласных галіновых спаборніцтвах. Месцы – не самамэта, паколькі галоўнае – прафесійная дзейнасць, стаўленне да абавязкаў. Аляксей Яўгенавіч перакананы, што працаваць у газавай галіне можа далёка не кожны перш за ўсё таму, што тут не адбываюць вызначаны час, а адпрацоўваюць яго і атрымліваюць за гэта дастойную аплату. Кіраўнікі некаторых ушацкіх прадпрыемстваў скардзяцца, што райгаз пераманьвае лепшыя кадры. «Не пераманьваем, а можам прапанаваць годную аплату, а кожны чалавек шукае, дзе яму лепш, – кажа А.Я.Кавалёў. – Аднак, калі чалавек прыходзіць да нас, ён працуе па законах нашай галіны, дзе патрэбна поўная аддача, дысцыпліна, работа без заўваг, а часта і сумяшчаючы некалькі прафесій».
Да прафесійнага свята на прадпрыемстве абнавілі Дошку гонару. Што кінулася ў вочы? Аднолькавыя прозвішчы. Гэта не памылка і не тактычны пралік. Заахвочваюць тут людзей, як і выносяць вымовы (здараецца і такое) – за канкрэтныя справы, а не па чарговасці. І акрамя маці, прыёмшчыцы заказаў Святланы Васільеўны Дрозд, тут і сын Аляксандр Мікалаевіч, які працуе слесарам. «Магла б быць і ўся сям’я, – перахапіўшы нямое пытанне, тлумачыць дырэктар. – У нас вітаюцца працоўныя дынастыі. А Аляксандр унікаць у асаблівасці газавай гаспадаркі пачаў яшчэ хлопчыкам з летняга галіновага лагера «Дружба». На Дошцы гонару філіяла слесар-аварыйшчык Андрэй Васільевіч Мялешка, вопытны работнік галіны Ірына Пятроўна Лапёнак, малады майстар Дзмітрый Васільевіч Карэйша, пра годны ўдзел яго брыгады ў абласным конкурсе газета паведамляла нядаўна. І зваршчык Юрый Уладзіміравіч Саўчанка, які таксама атрымаў Падзяку «Віцебскаблгаза».
Пра кожнага з членаў калектыву, каго сёлета адзначаюць, Аляксей Яўгенавіч знаходзіць непаўторныя словы. На Дошку гонару аблгаза занесена вопытны работнік, эканаміст, які вядзе і работу па ўліку кадраў, Зінаіда Уладзіміраўна Трухановіч. Яна ж курыруе азеляненне, добраўпарадкаванне тэрыторыі. Бездакорна і даўно на адным месцы працуе сціплы чалавек, воін-інтэрнацыяналіст Аляксандр Іванавіч Аўдошка, які сёлета атрымаў Грамату абласнога аб’яднання, а Андрэй Віктаравіч Шыхель – токар і зваршчык поліэтылену, спецыяліст шырокага профілю, узнагароджаны Ганаровай граматай філіяла. «За вашым Малатком трубу ўкладваць не паспяваюць», – жартуюць нават у аблгазе, дзе ведаюць экскаватаршчыка па аб’ектах за межамі вобласці. Аляксею Міхайлавічу, як і Уладзіміру Васільевічу Маковічу і Анатолю Анатольевічу Амбражэвічу, аб’яўлена падзяка філіяла.
В.КАРАЛЕНКА.