Кандидаты в Ушачский районный Совет депутатов

Общество

Кожны кандыдат у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў ужо намеціў асноўныя накірункі работы ў сваёй акрузе ў выпадку абрання яго дэпутатам. Практычна ўсе яны выступілі са сваімі перадвыбарчымі праграмамі па раённым радыё.

Людміла Валянцінаўна ХРАМЦОВА, кандыдат у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў па Загавалінскай выбарчай акрузе №19:

 

 

 

Газета “Патрыёт” задала адно пытанне некаторым кандыдатам у дэпутаты: “Якія накірункі работы Вы бачыце ў якасці асноўных у будучай дэпутацкай рабоце ў сваёй акрузе?” Вось якія адказы мы пачулі:

 

 

– Мае намаганні будуць накіраваны на далейшую барацьбу з п’янствам, добраўпарадкаванне вёсак і могільнікаў, падтрыманне дарог у належным стане, знос пустуючых дамоў.

 

 

 

 

 

Васіль Іванавіч ШНІТКО, кандыдат у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў па Глыбацкай выбарчай акрузе №31:

 

 

 

– У першую чаргу буду аказваць магчымую дапамогу малазабяспечаным, мнагадзетным сем’ям, інвалідам і ветэранам вайны ў вырашэнні надзённых пытанняў. Бачу важнымі накірункамі сваёй работы падтрыманне дарог у належным стане, водазабеспячэнне, добраўпарадкаванне вёсак і могільнікаў. Не апошнім будзе пытанне прапаганды здаровага ладу жыцця. Спадзяюся, што мой мнагалетні вопыт работы ў якасці старшыні Ушацкага сельсавета дапаможа мне і ў дэпутацкай дзейнасці.

 

 

 

 

 

Святлана Васільеўна ЗАЙЦАВА, кандыдат у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў па Глыбачэнскай выбарчай акрузе №18:

 

 

 

– Як дырэктар школы, часта бачу пакуты дзяцей, чые бацькі злоўжываюць спіртным, а таму мае намаганні будуць накіраваны на барацьбу з п’янствам і дармаедствам. Не застануцца па-за ўвагай ветэраны вайны. Вельмі хочацца зрабіць нашы вёскі чыстымі і прыгожымі. Планую работу і ў гэтым накірунку. Упэўнена, што падчас сустрэч з выбаршчыкамі будуць узнімацца і многія іншыя жыццёва важныя пытанні, якія будзем вырашаць сумесна з мясцовай уладай.

 

 

 

 

 

Віктар Іванавіч ШАРШЭНЬ, кандыдат у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў па Старасельскай выбарчай акрузе №22:

 

 

 

– Паколькі мая выбарчая акруга з’яўляецца маёй радзімай і месцам пастаяннага пражывання, добра ведаю ўсе праблемы мясцовага насельніцтва і ў выпадку майго абрання дэпутатам буду імкнуцца станоўча іх вырашаць. У першую чаргу пастараюся паспрыяць вырашэнню праблемы з водазабеспячэннем вёсак Старое Сяло, дзе існуюць пастаянныя перабоі з вадой па прычыне недахопу магутнасці воданапорнай вежы, і Жары, дзе неабходна прадоўжыць водаправод, каб забяспечыць вадой больш 20-ці сямей. Лічу неабходным і больш ўвагі буду ўдзяляць добраўпарадкаванню населеных пунктаў, каб зрабіць іх чыстымі і прывабнымі.

 

 

 

 

 

Віталь Іосіфавіч КЛІМАШЭЎСКІ, кандыдат у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў па Вяркудскай выбарчай акрузе №15:

 

 

 

– Пяць гадоў працую дырэктарам сельскай школы, а таму ведаю ўсе цяжкасці і праблемныя пытанні вясковага жыцця. Вельмі важнай надзённай праблемай сяла застаецца выхаванне моладзі, работа з ненадзейнымі сем’ямі, сем’ямі сацыяльнай рызыкі. Лічу, што да гэтай работы абавязкова павінен падключыцца ўвесь дэпутацкі актыў. Нарыхтоўка дроў, водазабеспячэнне, добраўпарадкаванне, стан дарог – далёка не поўны пералік штодзённых клопатаў сельскіх жыхароў, якія таксама будуць пад увагай. Буду імкнуцца зрабіць усё магчымае для вырашэння гэтых і іншых пытанняў.

 

 

 

 

 

Іна Фёдараўна СЫРОЎЧАНКА, кандыдат у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў па Ваўчэнскай выбарчай акрузе №26:

 

 

 

– Быць дэпутатам, на мой погляд, вялікі гонар і адказнасць. Спадзяюся, што мой жыццёвы вопыт і практычныя справы дапамогуць мне ў вырашэнні праблем насельніцтва Ваўчэнскай выбарчай акругі. Адным з асноўных накірункаў дзейнасці дэпутата з’яўляецца работа з грамадзянамі. Планую праводзіць сустрэчы, выслухоўваць прапановы, пажаданні, просьбы людзей і своечасова на іх рэагаваць. Ведаю, што многія пытанні вяскоўцаў немагчыма вырашыць на мясцовым узроўні. Спадзяюся, што па звароту дэпутата будзе аказвацца дапамога ўсіх сацыяльных службаў, не застануцца ў баку і кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

 

 

 

 

 

Алена Уладзіміраўна КУЗЬМІНА, кандыдат у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў па Вашкоўскай выбарчай акрузе №20:

 

 

 

– Мая перадвыбарчая праграма цалкам накіравана на падтрыманне дастойнага ўзроўню жыцця сельскага насельніцтва. А гэта пытанні водазабеспячэння, нарыхтоўкі дроў, добраўпарадкавання, дапамогі адзінокім, састарэлым, інвалідам, ветэранам і многае іншае, што ўваходзіць у штодзённае жыццё вяскоўца. Многа гадоў сама пражываю ў вёсцы, а таму ведаю ўсе праблемы, што называецца, знутры і гатовая дапамагчы ў іх вырашэнні любому, хто будзе звяртацца.

Падрыхтавала А.ПАШКОВІЧ
 
 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *