Калі добрая знаёмая Наталля Лукінічна Лёля параіла мне набыць для пасадкі цыбулю Эксібішан, я не паверыла, што з маленькіх зярнятак могуць вырасці дастойныя цыбуліны. Але ўраджай, які атрымала ў жніўні, перасягнуў усе чаканні: асобныя плады ледзь змяшчаюцца ў далоні! Раю ўшацкім гаспадыням паспрабаваць вырасціць гэтую цікавую культуру.
Я.КЛЯШЧОНАК.
Упэўнены, што на ўчастках і іншых нашых чытачоў выспеў выдатны ўраджай. Чакаем вашых дзіва-экземпляраў.