менавіта пад такой назвай напярэдадні Дня ведаў стартаваў раённы этап рэспубліканскай акцыі, якая працягнецца да 15 верасня бягучага года. Ініцыятарам яе выступіў райкам БРСМ.
У рамках акцыі раённы камітэт грамадскага аб’яднання арганізуе збор канцылярскіх і спартыўных прыналежнасцей, іншых неабходных для падрыхтоўкі да новага навучальнага года рэчаў дзецям, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і маюць патрэбу ва ўвазе і падтрымцы акружаючых. Падарункі, па меры паступлення, будуць перадавацца выхаванцам дзіцячага сацыяльнага прытулка г.п.Ушачы, некаторым іншым катэгорыям школьнікаў.
Паважаныя ўшачане! У кожнага з вас ёсць рэальная магчымасць прыняць удзел у дабрачыннай справе. Пункт збору падарункаў – райкам БРСМ (г.п.Ушачы, вул.Ленінская, 12, каб.1; тэлефон для даведак: 2-01-11). Не будзьце раўнадушнымі – падарыце часцінку свайго добрага сэрца дзецям!