У лясной гаспадарцы ў разгары сезон нарыхтоўкі бярозавага соку. Гэтым займаюцца сёлета тры падраздзяленні Ушацкага лясгаса: Кубліцкае, Плінскае і Ушацкае лясніцтвы. Паралельна з адпраўкай сыравіны на перапрацоўчыя прадпрыемствы вядзецца і яго продаж насельніцтву раёна па цане 230 рублёў за літр.
На здымку: нарыхтоўку соку вядзе работнік Ушацкага лясніцтва У.М.Вараб’ёў.