С 1 июля 2014 года обязательному страхованию подлежат мопеды и скутеры

Закон - один для всех Калейдоскоп Общество

Чуў, што заканадаўствам нашай краіны ўведзена норма, згодна з якой абавязковай страхоўцы зараз падлягаюць мапеды і скутары. Наколькі праўдзівая такая інфармацыя? І ці трэба праходзіць на гэтых транспартных сродках тэхнічны агляд?

На пытанне нашага чытача адказвае старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Ушацкага райаддзела міліцыі Аляксандр Іванавіч ЛІСОЎСКІ:

— Сапраўды, з першага ліпеня бягучага года ўнесены змяненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №530 «Аб страхавой дзейнасці». Паводле іх акрамя грузавых і легкавых аўтамабіляў, матацыклаў, матаролераў зараз падлягаюць абавязковаму страхаванню мапеды і скутары. За эксплуатацыю транспартнага сродку без дагавору абавязковага страхавання яго ўладальнік можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры пяці базавых велічынь.

У адпаведнасці з артыкулам 33 Закона Рэспублікі Беларусь №313 «Аб дарожным руху» правядзенне дзяржаўнага тэхнічнага агляду з’яўляецца абавязковым для ўсіх транспартных сродкаў, самаходных машын, якія падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі і дзяржаўнаму ўліку. Нагадаю, што за кіраванне транспартам, які не быў зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку ці не прайшоў дзяржаўны тэхнічны агляд, заканадаўствам прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь. За паўторнае аналагічнае парушэнне на працягу года грамадзянін прыцягваецца да адказнасці ў выглядзе штрафу ад дзвюх да пяці базавых велічынь.

Такім чынам, калі ў вас ёсць мапед (скутар), вы павінны паставіць яго на ўлік у ДАІ, застрахаваць і прайсці тэхнічны агляд у адпаведнасці з законам.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *