Новости нашего региона

Общество

Свята мёду

пройдзе ў наступную суботу, 16 жніўня, у скверы па вуліцы Ленінская і пачнецца ў 11 гадзін. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца пчаляры-аматары, індывідуальныя прадпрымальнікі, бо ў праграме мерапрыемстваў запланаваны кірмаш, работа гандлёвых пляцовак, дзе ўшачане змогуць набыць салодкі прадукт. Гасцям свята будуць прапанаваны культурна-забаўляльная і гульнявая праграмы, жадаючыя могуць прыняць удзел у спартыўных спаборніцтвах. Тэлефон для даведак: 2-75-67.

Абмалот участкаў

прыватнікаў, якія расцяць зерневыя, сёлета будзе праходзіцць па ранейшай схеме — участак за ўчасткам адной вёскі, каб не было лішніх перагонаў тэхнікі. Спісы ўладальнікаў зерневых ужо складзены ў сельвыканкамах і перададзены гаспадаркам. Насельніцтва будзе праінфармавана,  у які з дзён у іх вёсцы будзе камбайн. Зразумела, што на абмалот прыватных палосак камбайнеры пераедуць, калі будзе ўбраны хлеб сельгаспрадпрыемства.

Абмалаціць усе ўчасткі адначасова ў спрыяльнае сухое надвор’е не атрымаецца. Таму, калі вы хвалюецеся, што зерне можа высыпацца, лепш скасіць яго  і скласці ў стажкі.  Устаноўлены і расцэнкі — 8 тысяч рублёў за сотку.

Святочная імша

з нагоды 100-годдзя заснавання касцёла святога Лаўрэна ва Ушачах пройдзе ў храме ў нядзелю, 10 жніўня. Пачатак — у 14 гадзін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *