У адпаведнасці з правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання ўстаноўлены адзіныя тэрміны палявання на вадаплаўную (акрамя гусей) і балотную птушку, перапёлку, вальдшнэпа, шызага голуба, вехіра. З 9 жніўня па 14 снежня у светлы час сутак паляваць на пералічаныя віды птушак можна ружэйным спосабам, з засады, з падзываннем, з падыходу , з пад’езду на маламерных суднах без рухавіка або з выключаным рухавіком, у тым ліку і з паляўнічымі сабакамі за выключэннем хартоў і ганчакоў.
Гусей белалобага, гуменніка, шэрага, канадскую казарку здабываць можна з 20 верасня па 14 снежня ў светлы час сутак. Віды і спосабы палявання — такія ж, як і апісаныя вышэй. Дазваляецца выкарыстоўваць паляўнічых сабак наступных відаў: тэр’еры, таксы, харты, спаніэлі, рэтрыверы, водныя сабакі.
З 6 верасня па 14 снежня ў светлы час сутак ўстаноўлены тэрміны палявання на рабчыка і шэрую курапатку з выкарыстаннем сабак усіх груп, акрамя хартоў і ганчакоў. Паляваць можна ружэйным спосабам з засады з падзываннем, з падыходу.
Дазволенымі прыладамі палявання з’яўляецца гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, зараджаных шротам. Забараняецца выкарыстанне куляў і карцечы.
Паляванне дазваляецца па разавых і сезонных пуцёўках. Адзінымі днямі палявання з’яўляюцца субота, нядзеля, панядзелак, аўторак, а таксама дзяржаўныя святочныя дні, аб’яўленыя Прэзідэнтам краіны нерабочымі.
М.ПАДВОРНЫ, паляўніцтвазнавец раённага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.