Санаторий «Лесные озёра»

Общество

Санаторый “Лясныя азёры” развіваецца і працвітае. Такую выснову раблю некалькі апошніх гадоў, пасля кожнага чарговага наведвання гэтага прадпрыемства і азнаямлення з яго работай. Прыемныя перамены заўважаны ўжо на самой тэрыторыі. А калі зазірнуць у лячэбны корпус…SDC12136 
 

 

– Ігар Аляксеевіч, найперш хацелася б даведацца пра новыя віды медыцынскіх паслуг.

 

 

 

– Ігар Аляксеевіч, найперш хацелася б даведацца пра новыя віды медыцынскіх паслуг.

Пра ўсё гэта мая размова з дырэктарам санаторыя Ігарам Аляксеевічам ШЫЯНАМ.SDC12134

 
 
 

 

 

 

– З нядаўняга часу ў лячэбным корпусе ўстаноўлена і працуе інфрачырвоная сауна. Гэтая працэдура садзейнічае ачышчэнню арганізма ад шкодных рэчываў, паляпшае кровазварот, садзейнічае падтрыманню імуннай сістэмы. Нашы адпачываючыя з задавальненнем праходзяць названую працэдуру і адзначаюць станоўчае ўздзеянне на арганізм інфрачырвоных выпраменьванняў нават пасля разавых сеансаў.

Ужо запушчана ў дзеянне гірудатэрапія – вядомае лячэнне п’яўкамі, што паляпшае крывацёк (паказана пры гіпертаніі), абязбольвае пэўныя ўчасткі цела, змяншае ацёкі. Працэдура нятанная, аднак яе эфектыўнасць нікога не спыняе.

З красавіка ўведзена новая працэдура – фітасвечкі. Гэта медыцынскія свечкі, якія ўстанаўліваюцца ў вушную ракавіну для прафілактыкі лор-захворванняў. Вельмі любяць нашы адпачываючыя кіслародныя кактэйлі. Мы іх прапануем як працэдуру для агульнага ўмацавання арганізма.

Таксама ў красавіку будзем уводзіць яшчэ адну навінку – фітапарасауну. Гэта спецыяльная фітабочка, дзе знаходзіцца цела чалавека, і куды падаецца травяны пар пэўнай тэмпературы. Працэдура служыць для ўмацавання імуннай сістэмы і падняцця агульнага тонусу арганізма.

Мне прыемна паведаміць, што на сённяшні дзень у нас вельмі моцная аздараўленчая база. І гэта заўважаюць амаль усе адпачываючыя. Асабліва тыя, у каго ёсць з чым параўнаць. І спыняцца на дасягнутым мы не будзем. Ёсць перспектыва развіцця.

– Слабым месцам санаторыя “Лясныя азёры” заўжды была праблема правядзення вольнага часу, якога ў адпачываючых заўсёды многа. Гады два таму было пачата пераабсталяванне былога будынка комплекснага прыёмнага пункта пад дасугавы цэнтр. Як зараз наладжана правядзенне вольнага часу для гасцей раёна?– Менавіта ў дасугавым цэнтры мы штодзённа праводзім вечары адпачынку, дыскатэкі, іншыя культурна-масавыя мерапрыемствы. Сёлета адчынім рэстаран. Плануем у гэтым годзе аднавіць валейбольную пляцоўку, купіць мячы і веласіпеды.

 

Культработнік санаторыя В.У. Логінава імкнецца напоўніць вольны час людзей цікавым і карысным зместам. Адпачываючыя актыўна адгукаюцца на ўдзел у забаўляльных мерапрыемствах, ажыццяўляюць экскурсійныя падарожжы па бліжэйшых гарадах, глядзяць славутасці раёна.

Дарэчы, В.У.Логінава ў 2009 годзе заняла трэцяе месца ў конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод санаторыяў, а сёлета яе гукавы рэкламны ролік пра дзейнасць прадпрыемства высока адзначаны журы.

 – Ужо на тэрыторыі санаторыя бачна, што пачынаецца вялікая работа па добраўпарадкаванні тэрыторыі…– Сапраўды так. Пакуль што мы рыхтуем участкі для будучых ландшафтных кампазіцый. Для гэтага мяркуем запрасіць кансультанта па ландшафтным дызайне і карэнным чынам абнавіць выгляд хоць бы цэнтральнай алеі санаторыя. Планаў у гэтым накірунку вельмі многа. Паступова, думаю, мы іх ажыццявім.

 

 – Ігар Аляксеевіч, як зараз загружаны санаторый, і якія перспектывы ў гэтым сэнсе на летні перыяд?– Сёння ў нас адпачывае каля 130 чалавек, гэта працэнтаў 85 ад нашых магчымасцяў. Прыкладна 30 працэнтаў з іх – расіяне, астатнія – беларусы. А вось на летні перыяд, да верасня ўключна, у нас усе пуцёўкі ўжо прададзены і людзі з нецярпеннем чакаюць адпачынку ў “Лясных азёрах”. Ведаеце, многія з такіх грамадзян – нашы пастаянныя кліенты, якіх мы штогод прыемна ўражваем новымі працэдурамі і паслугамі. А яны з сабой яшчэ сяброў і знаёмых прывозяць. Хоць на рэкламу мы грошы не шкадуем, аднак так званае “сарафаннае” радыё працуе больш эфектыўна. Якаснае абслугоўванне мы ставім у цэнтр увагі, а калі кліент задаволены ад’язджае дадому, ён абавязкова вернецца да нас яшчэ раз, і не адзін.

 

Запрашаю і жыхароў раёна прайсці ў нас аздараўленне. Упэўнены, што ніводны чалавек не пашкадуе аб укладзеных у здароўе сродках. А база для гэтага ў “Лясных азёрах” зайздросная. Калі ласка, чакаем.

 

 Размову вяла А.ПАШКОВІЧ.

На здымках:

такі смачны кіслародны кактэйль; урач-рэфлексатэрапеўт А.Л.Крысёнак паказвае лячэбных п’явак.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *